На закрыццi «Месяца фатаграфii ў Мiнску» назавуць пераможцаў прэміі «ПРАФОТА»

На закрыццi «Месяца фатаграфii ў Мiнску» назавуць пераможцаў прэміі «ПРАФОТА»

31 кастрычнiка а 19-й гадзiне ў межах закрыцця «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у прасторы ЦЭХ адбудзецца адкрыццё выставы абвяшчэнне пераможцаў прэмii праектнай фатаграфіі «ПРАФОТА» i адкрыццё iх выставы.

ПРАФОТА (PRAFOTA) – гэта прэмія дакументальных і арт-праектаў для беларускіх фатографаў, якая прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: дакументальная i арт-фатаграфія. Амаль месяц прымаліся заяўкі на ўдзел у прэміі. Журы выбірала шорт-ліст з праектаў, якія затым увойдуць у штогадовы каталог прэміі і выставу. Таксама ў кожнай намінацыі аднаму пераможцу ў кожнай намінацыі будзе ўручана грашовая прэмія памерам 500 еўра на рэалізацыю новага праекта. Праекты, зробленыя на атрыманую прэмію, будуць паказаныя ў наступным годзе на выставе пераможцаў чарговага конкурсу і ўвойдуць у каталог фіналістаў.
Арганiзатары прэмii выступаюць за стварэнне адзінай конкурснай прасторы для камунікацыі і падвышэння візуальнай граматнасці людзей, якія займаюцца і цікавяцца фатаграфіяй. Наша мэта — развіццё беларускай фатаграфіі шляхам падвышэння стандартаў сучаснай дакументальнай і арт-фатаграфіі ў Беларусі. Праз стымуляванне грамадскага інтарэсу да фатаграфіі мы імкнёмся стварыць спрыяльныя ўмовы для свабоднага абмену інфармацыяй і росту магчымасцяў для актыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння беларускіх фатографаў, крытыкаў і аматараў фатаграфіі.
Фіналісты ў намінацыі «Арт-праекты»
Жанна Гладко «Inciting Force»
Аляксандр Міхалковіч «Holocaust»
Аляксандр Міхалковіч « Past dying today»
Вольга Савіч «GENE.BY»
Аляксандра Салдатава «See(ing)/бачыць»
Аляксей Шлык «Інстаграм»
Фіналісты ў намінацыі «Дакументальныя праекты»
Аляксандр Васюковіч «Еўрамайдан»
Аляксандр Міхалковіч «To Become a man»
Аляксей Навумчык «We’ll never get older»
Максім Сарычаў «Без назвы»
Максім Сарычаў «598 скрадзеных дзён»
Максім Сарычаў «Двулапы сябра»
Вячаслаў Цуранаў «Ветэраны Другой сусветнай вайны»
Святлана Ярковіч «Паміж лесам і ракой»
Сярод журы прэмii былi:
Надзея Шараметава — куратар, даследчыца фатаграфіі, дырэктар Фонда «ФотоДепартамент» (Санкт-Пецярбург, Расія). З’яўляецца сталай арганізатаркай адукацыйных, выставачных і міжнародных праектаў «ФотоДепартамента», сярод якіх праект «Маладая фатаграфія».
Мацек Набрдалік (Maciek Nabrdalik) — дакументальны фатограф, жыве і працуе ў Варшаве, Польшча. Работы выстаўляліся ў ЗША, Мексіцы, Францыі, Італіі, Германіі, Чэхіі, Грэцыі і Польшчы. Публікаваўся ў выданнях Smithsonian, L’Espresso, Stern, Newsweek, Polityka, The New York Times, The Wall Street Journal і іншых. Сярод міжнародных узнагарод — прэміі World Press Photo, Pictures of the Year International (у 2011 і 2013), NPPA The Best of Photojournalism (2010, 2011, і 2012).
Альміра Усманава – філосаф і культуролаг, прафесар дэпартамента медыя Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільнюс, Літва).
Ганна Шпакава – спецыяліст па фатаграфіі, дызайну і мультымедыя, куратар. Узначальвае фотадырэкцыю РИА Новости. Раней працавала фотарэдактарам ИД «Афиша», кіравала фотаслужбай часопіса «Огонёк», прадзюсіравала спецпраекты часопіса «Сноб».
***
Дата: 31 кастрычнiка, 19.00
Месца: прастора ЦЭХ (Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6,
праход праз вул. П.Броўкі, левы пад’езд, 2 паверх
абмеркаваць на форуме zнята