Выстава стрыт-фатаграфій «Шум вуліц» — светапогляд гарадзенскіх фатографаў, злучаных адным жанрам і адным горадам.
Аўтары — Ілля Гялей, Аляксандр Саенка, Яўген Кандратовіч, Аляксей Бібікаў, Віталь Дзярнейка аб'ядналіся, каб паказаць у сваіх фотаздымках жыццё вуліц у простых, сумленных, жывых гарадскіх момантах. Вулічная фатаграфія — лабірынт гарадскіх сюжэтаў. У розных закутках, дворыках фатографы ўбачылі іскрынкі, якія прымусілі іх у нейкі патрэбны момант дастаць фотаапарат. Героі здымкаў - простыя людзі, гараджане. Людзі з дастаткам або тыя, каму няма дзе жыць. Гэта мінакі, людзі-звычкі, людзі з рознымі карцінамі свету як доказ жыцця такога, якім яно ёсць — без пастаноўкі і напускнога шуму.абмеркаваць на форуме zнята