26 лістапада у мінскай бібліятэцы №5 (вул. Казлова, 2, у гэтым жа будынку знаходзіцца НФК «Мінск») адбудзецца творчая сустрэча з выдатным беларускім фатографам і паэтам Георгіем Ліхтаровічам.

 Многія фатографы сёння чамусьці вельмі любяць называць сябе фотамастакамі, хоць большасць з іх ні разу не трымалі ў руках пэндзля і не дакраналіся да халста і фарбаў. Ужыванне гэтага моднага слова зніжае статус прафесіі фатографа. А вось Георгій Ліхтаровіч і фатограф, і паэт не ў пераносным, а ў самым прамым значэнні гэтага слова. Георгій Леанардавіч раскажа пра сваю творчасць, прычым якім будзе суадносіны «фатаграфія - паэзія» застанецца інтрыгай да моманту сустрэчы. Але гледачы - яны ж слухачы - у любым выпадку застануцца ў выйгрышы. Папярэджанне: месцаў у зале бібліятэкі няшмат, таму калі маеце намер прыйсці, паведаміце пра сваё жаданне загадзя, напісаўшы на скрыню alenashalima@gmail.com.Пачатак сустрэчы: 18.00Iнтэрв'ю: Георгій Леанардавіч Лiхтаровiч: «Жыцце - Беларусi»Старонка Георгія Леанардавіча на Facebook
Многія фатографы сёння чамусьці вельмі любяць называць сябе фотамастакамі, хоць большасць з іх ні разу не трымалі ў руках пэндзля і не дакраналіся да халста і фарбаў. Ужыванне гэтага моднага слова зніжае статус прафесіі фатографа. А вось Георгій Ліхтаровіч і фатограф, і паэт не ў пераносным, а ў самым прамым значэнні гэтага слова. Георгій Леанардавіч раскажа пра сваю творчасць, прычым якім будзе суадносіны «фатаграфія - паэзія» застанецца інтрыгай да моманту сустрэчы. Але гледачы - яны ж слухачы - у любым выпадку застануцца ў выйгрышы. Папярэджанне: месцаў у зале бібліятэкі няшмат, таму калі маеце намер прыйсці, паведаміце пра сваё жаданне загадзя, напісаўшы на скрыню alenashalima@gmail.com.Пачатак сустрэчы: 18.00Iнтэрв'ю: Георгій Леанардавіч Лiхтаровiч: «Жыцце - Беларусi»Старонка Георгія Леанардавіча на FacebookКрынiца: phview.org


