Прастора натхнення ў кожнага свая. Кагосці прываблівае экзотыка замежжа, камусці па густу архітэктурныя помнікі, нехта заглыбляецца ў чароўны макрасвет з кветачкамі і мурашкамі, некага натхняе разнастайнасць жывёльнага свету, адныя ў захапленні ад акварэльных краявідаў і даляглядаў Браслаўшчыны і Палесся, іншым падавай напружаныя фарбы Індыі або Афрыкі. Але мала хто ў захапленні ад віда са свайго вакна.
Аляксандра апошні год натхнялася менавіта гэтым. Што мы бачым на здымках? Наш жывы родны МІНСК. Горад – месца кантрастаў. Тут у поўным аб'ёме ўсведамляецца непераадольная бездань паміж натуральным і штучным, паміж прыродным і створаным чалавекам. Маленькія жывыя людзі і велізарныя будынкі, грувасткая скульптура і цалкам безахоўныя расліны… На здымках Аляксандры Баярынай бачыцца барацьба дзьвюх плыняў, змаганне дзьвюх ідэяў. А назва выставы прапануе кожнаму з нас – мінчукам, аматарам фатаграфіі – задумацца, а, магчыма, i знайсці ды пазначыць сябе на мапе роднага горада.Тэкст: Алена Шалiмаабмеркаваць на форуме zнята