«Яны» / фотавыстава

«Яны» / фотавыстава

Адкрыцце: 11 снежня, 19.00
Працуе: да 24 снежня 2014 года
Пляцоўка: прастора ЦЭХ (Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к. 6,
праход праз вул. П.Броўкі, левы пад’езд, 2 паверх)

На выставе экспануюцца здымкі дваццаці вядомых расійскіх фатографаў і журналістаў,
прысвечаныя жыццю замежных працоўных мігрантаў у Расіі за апошнія гады.

Яны – людзі, якія прыязджаюць з розных краінаў, галоўным чынам, для таго, каб пракарміць свае сем’і. Мы патрэбныя ім, а яны – нам, інакш бы іх тут не было. Яны мятуць вуліцы, будуюць дамы, рыюць, даглядаюць старых і дзяцей, гандлююць, часам працуюць менеджарамі. Яны навучаюць дзяцей, ствараюць сем’і, гуляюць у баскетбол. Яны баяцца хадзіць увечары паасобку і ездзіць прыгараднымі электравікамі. Яны могуць інакш выглядаць і гаварыць, некаторыя – здзяйсняць злачынствы. Яны – ідэальны аб’ект для нянавісці ў краіне, дзе слова «талерантнасць» часта выкарыстоўваецца як лаянка.

Выстава «Яны» – спроба аб’ектыўна зірнуць на жыццё мігрантаў і адказаць на пытанні,
якія паўстаюць у грамадстве ў сувязі з масавым прыездам замежнікаў на заробкі.
Экспазіцыя складаецца з фатаграфіяў, плакатаў са статыстычнымі звесткамі ды цытатаў з інтэрв’ю.
У выставе бяруць удзел фатографы:
Аляксандр Бендзюкоў
Юлія Вішнеўская
Аляксандр Гальперын
Міхаіл Дамажылаў
Уладзімір Яфрэмаў
Юрый Івашчанка
Анна Лаўрынавічуце
Варвара Лазенка
Аляксей Лашчылаў
Марына Макавецкая
Міхаіл Мардасаў
Эльёр Нематаў
Аляксандр Петрасян
Таццяна Плотнікава
Міхаіл Пачуеў (ИТАР-ТАСС)
Фёдар Савінцаў
Канстанцін Саламацін (Salt Images)
Дзяніс Сінякоў
Святлана Тэн
Пётр Цітарэнка
Куратар выставы – намеснік галоўнага рэдактара і кіраўнік фотаслужбы часопіса «Русский репортёр» Андрэй Паліканаў.
Праект падрыхтаваў і прэзентуе Цэнтр дакументальнай фатаграфіі пры Сахараўскім цэнтры (Масква).
Выстава будзе працаваць штодня з 10:00 да 22:00. Уваход вольны.
абмеркаваць на форуме zнята