Працуе: да 27 студзеня 2015 года
Пляцоўка: прастора ЦЭХ (Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к. 6,
праход праз вул. П.Броўкі, левы пад’езд, 2 паверх)
Уваход - 25 000 бел. руб.Што можа быць бліжэй, чым позірк, дотык, пацалунак ці малітва? Як блізка можна падысці да свайго героя, каб пабачыць не толькі эмоцыі, але і ягонае жыццё? Гэта цягам паўгода высвятлялі 11 беларускіх фатографаў, якія стваралі ў межах агульнага навучальнага курсу свае фотапраекты.
Зазірнуць бліжэй, чым блізка, з дапамогаю дакументальных і арт-праектаў фатографы вырашылі ў тыя праблемы, якія іх хвалююць: людзі з абмежаванымі магчымасцямі, беларуская навука, пошукі зніклых, тайскі бокс, смяротная кара, самагон, скокі з парашутам і шмат чаго іншага.
Трынаццаць праектаў, створаных пад кіраўніцтвам фотарэдактара Андрэя Паліканава («Русский репортер») і фатографаў Юрыя Козырава («Time», «Noor») ды Таццяны Плотнікавай («Русский репортер»), сталі вынікам паўгадавой працы з выкладчыкамі, якая вялася на агульных сустрэчах і ў онлайне.Выкладчыкі курсу
Андрэй Паліканаў (Расія)
Юрый Козыраў (Расія)
Таццяна Плотнікава (Расія)
Пэп Бунэт (Pep Bonet, Іспанія)
Удзельнікі выставы
Уладзь Грыдзін
Аляксандра Салдатава
Сяргей Гудзілін
Дзяніс Дзюба
Людміла Пагодзіна
Надзея Бужан
Юлія Ваўчок
Максім Сарычаў
Зміцер Кужалькоў
Даша Сапранецкая
Сяргей Балайабмеркаваць на форуме zнята