Яўген Ерчак, Вольга Шукайла
Адкрыццё: 3 лютага, 19:00
Даступна: да 3 сакавіка 2015 года
панядзелак-пятніца, з 9:00 да 18:00
Адрас: галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Урокі гісторыі: фотавыстава ў рэдакцыі газеты ці іншага органа СМІ – справа, багатая наступствамі. Прыкладна 40 гадоў таму рэгулярныя «ўнутраныя» выставы фотакарэспандэнтаў у рэдакцыях тагачасных газет у БССР адыгралі велізарную ролю ў фарміраванні з'явы, якая называецца цяпер беларускай школай фатаграфіі.
Гэты феномен узнік дзякуючы павальнаму захапленню насельніцтва фотатэхналогіямі. Сотні тысяч людзей у краіне ўмелі не толькі змешваць рэактывы, праяўляць, друкаваць фатаграфіі, але і параўноўваць свае кадры з шэдэўрамі сусветнага чорна-белага кіно... Зараз з тэхналогіямі (ды і з ч/б кіно) сітуацыя іншая, але схема для маладых аўтараў тая самая: прафесійная рэдакцыйная школа з жорсткімі патрабаваннямі і шырокая аўдыторыя, якая на ўсю моц націскае кнопкі сучасных фотаінструментаў і ў большасці сваёй перакананая: фатаграфаваць - гэта вельмі лёгка! Што такое прафесіянал, калі тэхналогіі так даступныя? Вось адно з пытанняў, якое уздымае экспазіцыя. Яна ж - адказ на гэтае пытанне.З фотарэдакцыяй TUT.BY на працягу года супрацоўнічалі больш за 20 фатографаў. У ходзе падрыхтоўкі праекта шэсць фатографаў-фотакарэспандэнтаў і фотарэдактараў партала адабралі для экспазіцыі свае лепшыя працы мінулага 2014 года, які шчодра падкінуў фотажурналістам усяго свету працы ў гарачых кропках і экстрэмальных умовах. У мінулым годзе фотакарэспандэнты асвятлялі падзеі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі: у Парыжы, на літоўскімі і расійскім памежжы, на барыкадах Еўрамайдана ў Кіеве і пад абстрэламі на Данбасе. Акрамя рэпартажных здымак з зон сацыяльных катаклізмаў і ваенных дзеянняў, фатографы сваімі здымкамі адлюстравалі прыгожыя і цікавыя моманты мірнага жыцця. Апроч дакументальнай унікальнасці, многія з прадстаўленых фатаграфій можна высока ацаніць па мастацкіх крытэрах.Аўтары выставы – Сяргей Балай, Зміцер Брушко, Аляксандр Васюковіч, Яўген Ерчак, Вольга Шукайла і Вадзім Заміроўскі – ідэнтыфікуюць сябе наступным чынам: «Сёння фотаслужба TUT.BY – гэта суполка апантаных прафесіяй людзей, якія імкнуцца развіваць і падымаць узровень беларускай прэс-фатаграфіі. Мы арыентуемся на міжнародныя стандарты фотажурналістыкі: якасці здымкаў, адказнасці і этыкі». Дададзім, што ў Беларусі ў маладых прафесіяналаў ёсць магчымасць арыентавацца і на багатыя мясцовыя традыцыі фатаграфічнай культуры.Таццяна Бембель, мастацтвазнаўцаабмеркаваць на форуме zнята