JAK NAJDALEJ OD LUDZI / фотавыстава Міхала Іваноўскага

JAK NAJDALEJ OD LUDZI / фотавыстава Міхала Іваноўскага

Даступна: да 24 лютага 2015 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мiнск, пр. Незалежнасцi, д. 37а)

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы Wales Arts International прадстаўляюць фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія) «JAK NAJDALEJ OD LUDZI».
15 лютага а 16.00 гадзіне адбудзецца сустрэча з аўтарам праекта.


Аб праекце

У 1945 годзе мой дзед і ягоны брат збеглі з лагеру для ваеннапалонных, што месціўся ў г. Калуга (Расія). Яны прайшлі 2200 кіламетраў, каб вярнуцца дадому.
Ісці яны маглі толькі ўначы, бо былі ўцекачамі, і пазбягалі любога кантакту з людзьмі. Яны спалі па чарзе, хаваючыся ў самым гушчары лесу, клапаціліся адно аб адным – перабінтоўвалі раны. Харчаваліся ягадамі, грыбамі і часам, скрадзенай капустай. Ім давялося перажыць неверагодныя цяжкасці і выпрабаванні.
Аднак іх мэтанакіраванасць і братэрская сувязь падтрымлівалі іх жывымі і прымушалі ісці наперад. Праз тры месяцы ў лістападзе 1945 года яны сустрэліся са сваёй сям’ёй у Вроцлаве (Польша).
Летам 2013 года я паўтарыў іх эпічны паход і задакументаваў яго з пункту гледжання ўцекача – застаючыся паводдаль ад людзей. Я стаяў там, дзе калісь стаялі яны, шукаючы знакаў іх прысутасці. Крочачы днямі ў цішы, я адчуваў, як краявід вітаў і ахінаў мяне, быццам даючы магчымасць зазірнуць у мінулае, і часам мне здавалася, што мой дзед і ягоны брат крочылі поруч са мной.
Мая вандроўка пачалася ў Калузе, праз Беларусь, Літву і скончылася ў Вроцлаве, дзе асеў мой дзед Анатоль і пражыў да 92 год. Ягоны брат Віктар памёр у верасні 2014г. Менавіта ягоны дзённік дапамог мне аднавіць іхні шлях з лагеру дадому.  
Міхал Іваноўскі, фатограф
Міхал Іваноўскі нарадзіўся ў Польшы, жыве і працуе ў Кардыфе (Уэльс), выкладае фатаграфію ў фотаагенцтве Ffotogallery (Кардыф). Іваноўскі вывучаў дакументальную фатаграфію ва ўніверсітэце Уэльса (Нюьпарт). У сваіх працах Міхал Іваноўскі даследуе сувязь паміж краявідам і памяццю, адзначаючы маўклівае мінанне іншых нязначных асоб і гісторый. У 2009г. ён стаў пераможцам конкурса «Emerging Photography», арганізаванага выдавецтвам «The Magenta Foundation», а таксама атрымаў заахвочвальную прэмію ў конкурсе «Px3 Prix De Photographie» (Парыж). За праекты Clear Of People (JAK NAJDALEJ OD LUDZI) і Fairy Fort (Чароўныя месцы) атрымаў гранты ад Arts Council of Wales і Wales Arts International Grant. У 2012 годзе быў у арт-рэзідэнцыі г. Каўнаса (пры падтрымцы Міністэрства культуры Літвы).
абмеркаваць на форуме zнята