Што ж чакае гледачоў на «Ступенях»?
Андрэй Васкрасенскі прадставіць на выставе серыі «Секцыя» і «Нацюрморты», выкананыя ў тэхніцы гуміарабік. Змены і ператварэнні – сапраўды невычэрпная тэма для мастакоў. Ператварэнні адбываюцца кожнае імгненне, часта яны застаюцца незаўважанымі, але раптам выяўленыя выклікаюць наша захапленне і здзіўленне.Андрэй Дубінін прадэманструе гледачам серыю «Пад месяцам». «Прадметы, аддзеленыя ад сваіх Ідэй – адкрыццё або самападман? – задае пытанне аўтар. – Я іду па начным лесе, узіраюся ў астраўкі святла пад няроўным святлом месяца, заміраю ад кожнага гуку. Інтуіцыя ведае аб свеце больш таго, што ўкладаецца ў мае чаканні, прадстаўленні аб навакольных рэчах. Іду і гляджу вачыма дзіцяці, а кожны прадмет нараджае свой сэнс, не пытаючыся, чым яму пакладзена быць».«Сны пратаганіста» Віктара Сянькова – серыя чорна-белых фотаздымкаў, выкананая спосабам цыянатыпіі (стары спосаб манахромнага фатаграфічнага друку, які дае адбіткі блакітнага адцення). «Акцёры сыходзяць, заслона апускаецца, святло ў зале згасае, гледачы застаюцца сядзець на сваіх месцах, дзверы замыкаюць», – ідэя фотасерыі навеяная цытатай з «Сноў пратаганіста» Беба Вошкаша.Фатаграфічны праект «The Orbit Of Venus» Яўгеніі Мужавай – спроба адказаць на пытанне, што такое прыгажосць. «Прыгажосць? Гэта разбурэнне або стварэнне? Заўсёды прысутнічае дваістасць моманту. Багіню Венеру заўсёды апявалі як багіню прыгажосці і кахання. З іншага боку планета Венера настолькі жудасная і непрыдатная да жыцця, што ўсё жывое, калі б яно патрапіла туды, у той жа момант загінула. Сімбіёз жаночай прыгажосці і яе разбуральная сіла заўсёды была аб’ектам даследванняў. Каханне – гэта дэструктыўная сіла. Прыгажосць – гэта і ёсць разбурэнне».«Дзеці ў спорце» Ірыны Дайнаковай – гэта дакументальны фотапраект пра дзяцей, якія займаюцца ў спартыўных секцыях. Яны ўжо ведаюць, што спорт – гэта сапраўдная цяжкая праца. Але ёсць і адваротны бок медалю: вострае, яркае пачуццё радасці і задавальнення ад паспяхова зробленага элемента або выйгранай гульні. Для фотапраекту адзнятыя трэніроўкі па спартыўнай гімнастыцы, спартыўнай акрабатыцы, плаванні, фігурным катанні, мотакросе, баскетболе.Серыя работ Людмілы Сідэнка мае назву «Цішыня ў квадраце». Слова квадрат сімвалізуе не толькі фармат фотаздымкаў, квадрат – гэта яшчэ два палярных стану, якія заўсёды прысутнічаюць у жыцці, як сум і радасць, ноч і дзень, любоў і страх... Але калі-небудзь яны злучацца разам, нараджаючы ЦІШЫНЮ.Фотаздымкі Марыі Банэ аб’яднаны ў серыю «Сустрэча» і апавядаюць пра перажыванні вопыту паўнаты падзеі, пры якім магчыма разглядзець глыбіню адзін аднаго. Работы выкананы ў 2013 годзе ў тэхніцы гуміарабік.Серыя Вольгі Сяргеевай «На Петраградскім баку» выканана ў тэхніцы «сярэбраны адбітак, алей» і ўваходзіць у цыкл «Перавадныя карцінкі». Цыкл уключае работы 2011 – 2014 гг., знятыя ў розных месцах, аб'яднаныя ідэяй перасячэння, напластавання, узаемапранікнення розных культурных і часовых пластоў, асабістай і агульнай памяці.Праект Паўла Осіпава «Social Landscapes» – гэта візуальнае даследаванне межаў сацыяльнага ландшафту, пошук прыроднага і чалавечага пачатку, сінтэз іх узаемапранікнення ў адной выяўленчай плоскасці. Гэта ландшафт у ландшафце, дзе логіка і ўзаемасувязі і ёсць сацыяльная катэгорыя пейзажу. Чалавек у такім пейзажы заўсёды дваісты і пасрэдны. З аднаго боку, ён малакаштоўны, незаўважны і другасны, а з другога – гэта грань і кропка адліку.Адкрыцце: 27 сакавіка, 17.00