«Прэс-фота Беларусi 2015»: абвяшчэнне вынікаў і адкрыццё выставы работ пераможцаў

«Прэс-фота Беларусi 2015»: абвяшчэнне вынікаў і адкрыццё выставы работ пераможцаў

16 красавіка ў галерэі TUT.BY адбудзецца падвядзенне вынікаў VI конкурсу«Прэс-фота Беларусі»і адкрыццё выставы работ пераможцаў. Правядзе цырымонію рок-музыка Аляксандр Памідораў.

Пераможцаў у 8 намінацыях і ўладальніка гран-пры міжнароднае журы выбрала з 137 аўтараў, чые заяўкі былі дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе. Больш за 2000 прац прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках.
Дзякуючы падтрымцы галерэі TUT.BY на першай выставе конкурсу будзе прадстаўлена максімальная колькасць фотаздымкаў пераможцаў - больш за 100 прац. Гэта фатаграфіі уладальнікаў гран-пры, I, II і III месцаў у намінацыях, а таксама здымкi, удастоеныя спецыяльнай адзнакi журы.
Нагадаем, што ў склад міжнароднага журы конкурсу ў гэтым годзе ўвайшлі медыя-спецыялісты і фотарэпарцёры з дзевяці краін: Daphne Angles (фотарэдактар The New York Times in Paris, Францыя-ЗША), Арцём Чарноў (фатограф, фотарэдактар, праект Photopolygon.com, Расія), Ramunas Danisevicius (фатограф, газета «Lietuvos rytas», Літва), Jillian Edelstein (фатограф, Вялікабрытанія-ПАР), Petr Josek (фатограф, выкладчык, Reuters, Чэхія), Вадзім Качан (фатограф, выкладчык, Беларусь), Аляксандр Ляпін (фатограф, журналіст, выкладчык, куратар, галоўны рэдактар парталу foto.ua, Украіна), Jonas Staselis (прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў Літвы, старшыня Саюза фотамастакоў Літвы, Літва), Stephan Vanfleteren (фатограф, са-заснавальнік і арт-дырэктар выдавецтва Kannibaal / Hannibal Publishing, Бельгія).
Аб конкурсе «Прэс-фота Беларусі»
Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотопортала ZНЯТА (www.znyata.com).
Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, а таксама з фотарэпарцёрамі з іншых краін. Усё гэта павінна падтрымліваць высокі ўзровень прафесійных стандартаў у фотажурналістыцы, садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.
Дата: 16 красавіка 2015 года, 19.00
Выстава працуе: да 23 красавіка 2015 года
Месца: галерэя TUT.BY (Мiнск, пр. Дзяржынскага, д.57, 9 паверх)
Уваход вольны
абмеркаваць на форуме zнята