Экспазіцыя выставы складаецца з дзвюх частак: першая – гэта фотапрацы Наталлі, якія суправаджаюцца акустычнымі, тактыльнымі і нюхальнымі элементамі ды імкнуцца перадаць адчуванне свету, у якім жыве дзяўчына; другая частка – гэта фатаграфіі, мультымедыя Анастасіі Храловіч, якія апавядаюць пра жыццё Наталлі і працэс стварэння ёю здымкаў пры дапамозе мабільнага тэлефона і спецыяльнай праграмы.
Праект пакліканы стаць на месяц інфармацыйнаю платформаю для дыскусіяў і абмеркаванняў магчымасцяў палепшыць умовы сацыяльнага свету для невідушчых людзей. Параллельная праграма выставы прадугледжвае экскурсіі з заплюшчанымі вачыма па экспазіцыі праекту для дзяцей і дарослых, аўтарскія майстар-класы, дзе ўдзельнікі змогуць «выпрабаваць» на сабе досвед сляпога чалавека, інклюзіўныя імпрэзы для дзяцей, лекцыі пра ролю мабільных тэхналогіяў у сучасным жыцці чалавека.Куратарская група: Андрэй Лянкевіч, Ганна Самарская, Анастасія Ранько, Вера Кавалеўская, Натальля Кавалевіч.Адкрыцце: 14 красавiка, 19.00