«Ноч музеяў» у Літаратурным музеi Петруся Броўкі: літаратура, музыка, кіно і фотамастацтва

«Ноч музеяў» у Літаратурным музеi Петруся Броўкі: літаратура, музыка, кіно і фотамастацтва

16 мая 2015 года а 17-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі адчыняе дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Горад – дзіўны кангламерат, які развіваецца па ўласных законах. Чалавек з’яўляецца часткай гарадской прасторы і культуры, але існуе адваротная сувязь, калі горад стварае чалавека.
У гэтым годзе музей вырашыў зрабіць зрэз сучаснай гарадской культуры Мінска і запрасіць творцаў са сваімі праектамі. Музей падрыхтаваў праграму пад сімвалічнай назвай «Месны склон», у межах якой будзе прадстаўлена адна з найцікавейшых частак культуры нашага горада.

Фота: Аляксандра Салдатава
Тут будзе і самая прэстыжная беларуская прэмія ў галіне прозы, і адкрыццё выставы сучаснай фатаграфіі, і цікавая лекцыя пра тое, як зрабіць сапраўды інтрыгуючы партрэт, рокэнрольная рэтраспектыва ад прафесійных музыкантаў і імправізацыі ад таленавітых вулічных музыкаў нашага горада, анімацыйная праграма кароткаметражных фільмаў ад міжнароднага кінафестываля.
Літаратура, музыка, кіно і фотамастацтва – толькі самае лепшае для гледачоў і наведвальнікаў!

Праграма

17.00–18.00
«Чытаем сваё. Класіка. Вечар з Ежы Гедройцам»

18.00–18.30
Адкрыццё фотавыставы Аляксандры Салдатавай «Двайное праламленне»
18.00–20.00
Музычныя этнічныя імправізацыі ад гурта КAM FOLL' RAM
18.30–19.30
Лекцыя Івана Бесера «Сапраўдныя партрэты – забі ў сабе фатографа»
19.00–23.00
Беларускія настольныя гульні Non-Stop
20.00–21.30
Раман Абрамчук і анты-кавербэнд «Гарадскі вал» пры падтрымцы Цімура Рэйзіса («П-ц-ц-П»)
з новай праграмай «Элвіс Ідзе Па Праспекце» на вершы Антона Рудака
22.00–00.00
Конкурсная анімацыйная праграма ад кінафестываля CINEMA PERPETUUM MOBILE
На працягу ўсяго вечара вас чакаюць займальны квэст па музеі, дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка, сюрпрызы.
І толькі ў гэтую ноч Вы зможаце ўбачыць унікальныя музейныя экспанаты з фондаў музея.
Мерапрыемства на facebook
Дата: 16 мая, пачатак - 17.00
Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мiнск, вул. Карла Маркса, 30)
Квiток: 30 000 (да 18.00 – уваход вольны)
абмеркаваць на форуме zнята