Фотавыстава «Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі»

Фотавыстава «Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі»

Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі — terra incognita для нашай часткі свету. Цяпер маем магчымасць параўноўваць свае ўяўленні пра лацінаамерыканскую культуру, сфармаваныя чытаннем Хорхэ Люіса Борхэса і Габрыеля Гарсіі Маркеса, музыкаю Антоніў Карлуса Жабіма і пералівамі народных пасадас, жывапісам Давіда Альфара Сікейраса, Д’ега Рывэры і Фрыды Калё, з тым, як гэтая культура ўвасабляе сябе ў фатаграфіі. Творы сучасных фатографаў Бразіліі і Аргентыны, Уругваю і Мексікі адрозніваюцца міжсобку, як самыя культуры гэтых краінаў, падобныя здалёк, але істотна розныя пры непасрэдным судакрананні з імі.

Пры падтрымцы Дзяржаўнага музейна-выставачнага комплексу «РОСИЗО» Міністэрства культуры Расіі, Фонду развіцця і падтрымкі мастацтва «Айрыс» і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Асабістая падзяка арганiзатараў Яўгенію Беразнеру, Ірыне Чмыровай і Андрэю Бастунцу, без высілкаў і намагання якіх выстава не адбылася б.
Удзельнiкi: Алехандра Альмарас (Аргентына), Ірына Вэрнінг (Аргентына), Андрэс Вэртэйм (Аргентына), Жузэ Дыніс (Бразілія), Кале (Бразілія), Т’ягу Каэллю, Рэжыс Дуартэ (Бразілія), Кляўд’ю Мэнэгечы (Бразілія), Ліліяна Малера (Уругвай), Давід Муннёс (Аргентына), Хасэ Пілёнэ (Уругвай), Леапоўду Пленц (Бразілія), Ян Сміт (Мексіка).
Адкрыцце: 24 чэрвеня, 19.00
Працуе: да 19 лiпеня 2015 года
Месца: прастора ЦЭХ (Мiнск, вул. Кастрычнiцкая, 16, 2 паверх)
Працуе штодзенна з 12.00 да 22.00, уваход 25 000
абмеркаваць на форуме zнята