«Беларускімі дзяўчатамі захапляюцца ва ўсім свеце. Але перадаць іх прыроднае зачараванне праз фотаздымак няпроста. Трэба прыдумаць цікавы вобраз, атрымаць неабходнае святло, а галоўнае – здолець знайсці гармонію паміж вобразам вытанчанай дзяўчыны і непрыступнасцю беларускай прыроды. Сёння людзі ужо перасыціліся фотаздымкамі, дзе пасля апрацоўкі сціраюцца індывідуальныя рысы, а канчатковы рэзультат выглядае пластыкавым і нерэальным», – адзначае Ірэна Гудзіеўская.
Фотаздымкі для праекта надрукаваны на палатне. Насычаным колерам і цікавымі вобразамі яны нагадваюць карціны эпохі Рэнесанса. Кожны фотаздымак мае свой настрой і гісторыю. Мадэлямі для праекта «Зачараванне» выступілі беларускія дзяўчаты мадельнага агенцтва «Студыя Тамара».«Беларусь – неверагодна прыгожая краіна. На жаль, у Еўропе і Азіі досыць мала ведаюць пра нашу краіну, традыцыі, культуру. Дадзеным праектам мы хочам прыадкрыць гэтую завесу, познаёміць з Беларуссю», – кажа Ірэна Гудзіеўская.Адкрыцце: 13 жніўня, 17.00
Выстава працуе: да 13 верасня 2015 года
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К. Маркса, 12)
Графiк: штодня з 11.00 да 19.00