Фотавыстава Паўла Цішкоўскага «Канец лета»

Фотавыстава Паўла Цішкоўскага «Канец лета»

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» ў рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску - 2015» пакажа наведвальнікам чарговую, ужо другую ў сваіх сценах, выставу фотаздымкаў.

На гэты раз будуць прадстаўленыя працы Паўла Андрэевіча Цішкоўскага (1929-1989гг.), чыё імя занесена ў энцыклапедыю беларускай літаратуры і мастацтва. Куратар - Васіль Цітоў.

Творчасць Паўла Цішкоўскага характарызуецца камернасцю самавыяўлення, даверлівым лірычным дыялогам з прыродай «сам-насам» ў пошуку таго «моманту ісьціны», які вызначае грань паміж сапраўднай прыгажосцю і штучнай «красівасцю», і, менавіта, дзякуючы гэтым асаблівасцям, можна пазнаць творы мастака па ўласцівым толькі яму почырку.

Калекцыя фотаздымкаў, аб’яднаная назвай «Канец лета», змяшчае частку працаў з выніковай выставы фотамастака. Многія з працаў раней у Мінску ніколі не выстаўляліся.
Мастацтва Цішкоўскага мае непаўторную аўтарскую індывідуальнасць. За перыяд 1967-1987 гг. ён прыняў удзел больш чым у 300 выставах і конкурсах, з іх больш за 200 міжнародных, якія праходзілі ў 38 краінах свету. На 120 выставах і конкурсах фатограф атрымліваў ўзнагароды розных ступеняў і вартасцяў. У 1988 годзе ён адзін з першых у Беларусі атрымаў ганаровае званне АFIAP — мастак Міжнароднай Федэрацыі Мастацкай Фотаграфіі (FIAP).
Адкрыццё адбудзецца 7 кастрычніка ў 18.00, уваход вольны.
Выстава працуе да 7 лiстапада 2015 года
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)
Час працы выставы: панядзелак-патнiца 10.00 – 20.00, субота 11.00 – 18.00, нядзеля – выхадны

абмеркаваць на форуме zнята