Удзельнікі круглага стала абмяркуюць сітуацыю сучаснага рынку і поля фатаграфіі, а менавіта яго эканоміку і ўмовы працы фатографаў, закранаючы такія аспекты, як супрацоўніцтва са СМІ, уключанасць у арт-рынак, стварэнне і друк фотакніг і самвыдат, аб’яднанне фатографаў у калектывы і звязаныя з гэтым магчымасці і абмежаванні.


Фота на вокладцы: Аляксандра Салдатава, праект «Двайное праламленне»
Сваім досведам і пазіцыяй у гэтых пытаннях падзеляцца фатографы з Расіі, Украіны, Беларусі і Польшчы. Cпецыфiчная культурна-эканамічная сітуацыя гэтых краін i розная ступень уцягнутасці ўдзельнікаў у механізмы фотаіндустрыі задае прастору для плённага і крытычнага абмеркавання і выяўляе эфектыўныя, спецыфічныя і агульныя напрамкі працы фатографаў на глабальным рынку і ў полі мастацтва.
Удзельнікі: Артур Бондар, Рафал Мілах, Яна Рaманaва, Аляксандра Салдатава, Aксана ЮшкоМадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага
Дата: 15 кастрычнiка, 19.00
Месца: Палац Мастацтва (Мінск, вул. Казлова, 3)Круглы стол адбудзецца ў межах Месяца фатаграфіі.абмеркаваць на форуме zнята


