Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» ўпершыню ў Мінску прэзентуе выставу Дзмітрыя Аза «Беларускі амбратып». На выставе будуць прызентаваныя партрэты і нацюрморты, выкананыя ў тэхніцы мокрага калодыя – амбратыпіі, якой ужо больш за сто год.


Амбратып – варыянт калоіднага працэсу, у выніку якога на шкле атрымліваецца негатыў. Калі прыкласці да яго чорны фон, здымак выглядае як пазітыўная выява. Фатаздымак атрымліваецца «недасканалай»: з пацёртасцямі, драпінамі ў месцы прымацавання шкла, падцёкамі хімікатаў. Але гэта робіць кожны партрэт унікальным.
Выстава працуе да 12 снежня 2015 года
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)
Час працы выставы: панядзелак-патнiца 10.00 – 20.00, субота 11.00 – 18.00, нядзеля – выхадныабмеркаваць на форуме zнята


