Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу PF-здымкаў (+18) з калекцый Міхаіла Гаруса, Наталлі Яўмененка, Маргарыты Трэнінай і Аляксея Ільіна.
Сучасная PF-фотакартка — гэта невялікая картка, якая памерам звычайна не перавышае стандартную паштоўку. Абавязковымі атрыбутамі з'яўляюцца сімвалы «PF», атрыманыя з першых літар французскай мовы «Pour Féliciter» («каб павіншаваць») альбо італьянскай «Po Félicita» («на шчасце»), лічбы надыходзячага каляндарнага года і, вядома, аўтарскі подпіс, а часам нават і адрас.

Наведвальнікі выставы ўбачаць PF-фатаграфіі мінскіх фатографаў, якія ахопліваюць перыяд з 1985 па 2015 гады. Гэта серыі, выкананыя ў адзіным стылі, а таксама надрукаваныя ўручную або створаныя з ужываннем сучаснай лічбавай тэхнікі; працы, якія дэманструюць розныя спосабы афарбоўкі: ад таніравання волавам і салямі тыамачавіны да выкарыстання звычайных каляровых алоўкаў.
Выстава працуе да 23 студзеня 2015 года
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)
Час працы выставы: панядзелак-патнiца 10.00 – 20.00, субота 11.00 – 18.00, нядзеля – выхадныабмеркаваць на форуме zнята


