Фотавыстава «Справаздача'15. Лепшыя здымкі фотаслужбы TUT.BY»

Фотавыстава «Справаздача'15. Лепшыя здымкі фотаслужбы TUT.BY»

Фотаслужба TUT.BY запрашае аматараў фатаграфіі, сяброў, калег і ўсіх, хто цікавіцца фотажурналістыкай на выставу сваіх лепшых здымкаў, зробленных на працягу 2015 года, які быў шчодры на падзеі.

Амаль 1300 фотарэпартажаў на працягу мінулага года зрабілі аўтары фотаслужбы TUT.BY. У аб’ектывы аўтараў траплялі сусветныя і рэгіянальныя падзеі, паўсядзённае жыццё, прыродныя з’явы і лёсы людзей, якія склаліся ў рэпартажы і фотагісторыі. Фатографы падымаліся ў аблокі і набліжаліся да агню, вандравалі па балотах і лясах, фіксавалі палітычныя падзеі краіны і замежжа, лавілі святло і цень, каб зафіксаваць важныя імгненні жыцця.


Аўтары выставы — Зміцер Брушко, Дар’я Буракіна, Аляксандр Васюковіч, Сяргей Балай, Яўген Ерчак, Вадзім Заміроўскі, Вольга Шукайла — зрабілі каля 1300 рэпартажаў ў Беларусі, і за яе межамі: у Грузіі ,Італіі, Кітаі, Латвіі, Літве, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Польшчы, Сербіі і Украіне.
У экспазіцыі прадстаўленыя адзіночныя здымкі, якія аўтары і калектыў фотаслужбы палічылі лепшымі, а таксама некалькі серый.

Аўтары
Зміцер Брушко нарадзіўся ў 1981 годзе ў Салігорску. З 1999 года працаваў фотакарэспандэнтам у рэспубліканскіх выданнях «Знамя юности», «Народная газета», «Белгазета», «Комсомольская правда в Белоруссии». Публікаваўся ў выданнях TIME, TheHeraldTribune, Newsweek, «Коммерсант» і іншых. Фотакарэспандэнт TUT.BY з 2014 года.
Вадзім Заміроўскі нарадзіўся ў 1982 годзе. Фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года. Раней працаваў у выданнях «Белгазета», «Минский курьер», «Знамя юности» і супрацоўнічаў з агентствам «Фото ИТАР-ТАСС». З 2010 па 2015 год – куратар конкурса «Прэс-фота Беларусі».
Аляксандр Васюковіч нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. У фотажурналістыцы з 2011 года. У 2012 годзе атрымаў Гран-пры конкурса «Прэс-фота Беларусі» і першае месца ў «Прэс-фота Беларусі – Мультымедыа». Асвятляў падзеі 2014 года ва Украіне. Пазаштатны фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года.
Сяргей Балай нарадзіўся ў 1978 годзе. Займаецца дакументальнай фатаграфіяй з 2010 года, працуе фотарэдактарам TUT.BY з 2014 года. Публікаваўся ў The Wall Street Journal, The New York Post, Daily Mail, Esquire Russia, TIME. У фокусе яго работ – чалавек і яго ўзаемаадносіны са светам.
Яўген Ерчак нарадзіўся ў Мінску ў 1985 годзе. Фатограф-фрылансер. Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх СМІ. З TUT.BY супрацоўнічае з 2010 года.
Вольга Шукайла нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. Супрацоўнічае з TUT.BY з 2013 года. Спачатку пазаштатным фотакарэспандэнтам, а з 2014 года як фотарэдактар.
Дар'я Буракiна нарадзiлася ў 1992 годзе ў Мiнску. Супрацоунiчае з шэрагам беларускiх друкаваных і інтэрнэт-СМI. З 2012 года - пазаштатны фотакарэспандэнт TUT.BY
Адкрыцце: 20 студзеня, 19.00
Даступна: да 20 лютага 2016 года
Месца: галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх,
ст. метро Міхалова, БЦ Omega Tower)
Час працы выставы: панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.30
Уваход вольны
абмеркаваць на форуме zнята