Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» з 27 студзеня па 27 лютага прадстаўляе выставу маладога мастака з Баранавіч Яўгена Ціхановіча.


Творчасць Яўгена Ціхановіча самастойнае і выразнае – аўтар пасьпяхова і арыгінальна сумяшчае магчымасці фотатэхнікі і малюнака ўручную, працы Яўгена неаднаразова былі прызнаныя лепшымі на сайце часопіса Vogue (Italia).


Работы спалучаюць у сабе фотаздымкі Яўгена Ціхановіча і яго ілюстрацыі, зробленыя ўручную. Сцэны з рэальнага жыцця напаўняюцца казачнасцю і пэўнай сімвалічнасцю, якую кожны можа зразумець ці адчуць па-свойму. Малады фатограф шчодра раскідвае па паперы фарбы, плямы атраманту, дазваляе сабе свабодна гуляцца з колерам на фотаздымку, дапаўняе вобразы сваіх персанажаў, з дапамогаю малюнка ўвасабляе незвычайныя сюжэты.
Выстава працуе да 27 лютага 2016 года
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)
Час працы выставы: панядзелак-патнiца 10.00 – 20.00, субота 11.00 – 18.00, нядзеля – выхадныабмеркаваць на форуме zнята


