Выстава фіналістаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015

Выстава фіналістаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015

Конкурс ПРАФОТА праводзіцца другі раз у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску.


Сёлета аргкамітэт атрымаў 79 праектаў ад 53 аўтараў беларускіх аўтараў. У склад журы ўвайшлі куратарка і фотарэдактарка Ганна Шпакава (старшыня журы), культуролаг Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фатограф Сайман Норфалк (Simon Norfolk), фотарэдактар і куратар Джэймз Ўэлфард (James Wellford), фатограф Джордж Джорджыў (George Georgiou), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Barbara Stauss).

На выставе прадстаўлена 11 праектаў фіналістаў:

Дакументальныя праекты:

Аляксандр Васюковіч, Дар'я Царык, «Кожная трэцяя» *Гран-пры
Уладзь Грыдзін, «Наташа»
Сяргей Гудзілін, «Па краі»
Сяргей Лескець, «Агра»
Аляксандра Салдатава, «Сведка»
Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»

Арт-праекты:

Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»
Сяргей Канаплянік, «Пралог»
Аляксей Навумчык, Y Minsk
Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»
Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!» *Гран-пры

Выстава працуе: да 20 сакавіка штодня, ад 12.00 да 22.00
Прастора ЦЭХ (Мiнск, Кастрычніцкая, 16)
Уваход платны: 40 000 беларускiх рублеў