Выстава пераможцаў World Press Photo пройдзе ў Менску трэці раз. Але ўпершыню ў «вялікім фармаце» — фотаздымкі будуць размешчаны на выставачных стэндах і зоймуць палову ангару ЦЭХу. Беларусь адна з першых пабачыць WPP-2016, а затым выстава наведае каля 100 гарадоў у 45 краінах на працягу года.


World Press Photo — гэта незалежная, некамерцыйная арганізацыя, штаб-квартэра якой знаходзіцца ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Заснаваная у 1955 годзе, арганізацыя займаецца правядзеннем найбуйнейшай і самай прэстыжнай штогадовай прэміяй ў галіне фотажурналістыкі.
Экспазіцыя працуе штодня да 24 мая з 12.00 да 21.00 без выходных. Уваход 40 000
Дзе: прастора «ЦЭХ» (Мiнск, Кастрычніцкая, 16)абмеркаваць на форуме zнята


