Наталля Дораш нарадзілася ў горадзе Гродна ў 1952 годзе. Захаплялася фатаграфаваннем яшчэ ў юныя гады. Яна – ветэран народнага фотаклуба »Гародня», удзельніца шматлікіх клубных выстаў. Яе фатаграфіі адзначаліся дыпломамі і ўзнагародамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, персанальныя фотавыставы праходзілі ў Гродне, Маскве, Мінску. Наталля працягвае займацца фатаграфіяй, друкуецца ў часопісах, з’яўляецца аўтарам фотаблога рэгіянальнай газеты "Вечаровая Горадня».
У 18 гадоў Наталля стала пазаштатным фотакарэспандэнтам абласной газеты, атрымаўшы навыкі фотажурналістыкі ў дасведчаных калег. Далейшая прафесійная дзейнасць Наталлі злучана з фатаграфіяй і журналістыкай. У сярэдзіне 70–х гадоў падчас вучобы ў БДУ на факультэце журналістыкі Наталля пазнаёмілася са студэнтам юрфака, выйшла за яго замуж. Пасля вяселля яны разам паехалі на малую радзіму мужа ў вёску Букча Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Першыя ўражанні пра гэты старажытны Тураўскі край і яго карэнных жыхароў ляглі ў аснову 37–гадовага цыкла фатаграфій пра палешукоў.Кожны раз, калі яна прыязджала ў вёску наведаць бацькоў мужа, здымала іх по–быт, сялянскую працу, сама прымала ўдзел у нарыхтоўцы сена, зборы ягад і грыбоў, ездзіла на рэчку Колак лавіць рыбу, пасябравала з вясковай дзятвой. Душэўная адкрытасць, дабрыня і ветласць – гэтыя чалавечыя якасці жыхароў Палесся, якія жывуць у гармоніі з акаляючай іх прыродай, яе натхнялі і дарылі творчую радасць. Здымак 1979 года «Дзедавы яблыкі» быў ёю пададзены на ўсесаюзную міжклубную фотавыставу «Свет сучасніка–82» і заваяваў залаты медаль. Фотавыстава «Палешукі» складзена са здымкаў жыхароў вёскі Букча за перыяд з 1976 па 1985 гады.Куратар праекта: Валерый Вядрэнка, фотамастак (Мінск)Адкрыццё: 16 мая, 17.00
Працуе: да 29 мая 2016 года
Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К.Маркса, 12)
Штодня з 11.00 да 19.00Крынiца: histmuseum.byабмеркаваць на форуме zнята