Літаратурны музей Петруся Броўкі распачынае начны музейны рух #БудзьПетрусём з адкрыцця выставы літоўскага фатографа Рамуальдаса Вайткуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй».
«Вёска змяняецца - частка іх проста знікае, паколькі многія жыхары эмігруюць, а вярнуўшыся з-за мяжы, яны ствараюць ўжо іншую вёску і іншае асяроддзе. Праз 10 - 15 гадоў такіх сюжэтаў ўжо не застанецца» - кажа Рамуальдас Вайткус.

Выстава «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй» - гэта цыкл сацыяльнай фатаграфіі, працягласцю амаль у 12 гадоў, пра жыццё жыхароў вёскі, пра іх побыт, традыцыі і навакольні свет, а таксама пра стасункі паміж сабой. Тут вы не знойдзеце пастановачнай фатаграфіі альбо прыгожа зрэжысаванага кадра - ўсё захавана ў цяперашнім часе, як яно ёсць на самой справе. Аўтара цікавіць гісторыя жыцця кожнага чалавека, таму да фатаграфій прыкладаюцца і кароткія апісанні. Гэта дазваляе шырэй зірнуць на сутнасць сітуацыі і яе значнасць.
Працуе: да 14 чэрвеня 2016 года
Пляцоўка: Літаратурны музей Петруся Броўкі (Мiнск, Карла Маркса, 30)абмеркавацьна форуме zнята


