25 жніўня 2016 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстую прэзентацыю фотапраекта Марыны Бацюковай «Свае гісторыі».
Марына Бацюкова плённа працуе ў дакументальным і канцэптуальным фатаграфічным мастацтве. З нагоды свайго юбілею мастачка прэзентуе «Свае гісторыі» – новы праект, прысвечаны ўзаемасувязі надрукаваных фотапартрэтаў з іх натуральным атачэннем. Дакументаванне старых здымкаў у інтэр’ерах і экстэр’ерах рэальнага жыцця адбывалася на працягу 11 гадоў. Геаграфія праекта яднае прастору ад заходняга ўзбярэжжа Францыі да ўсходніх раёнаў Грузіі, многія зробленыя ў Беларусі, Літве і нават Малайзіі. Шэраг фотапартрэтаў і інтэр’ераў з’яўляецца аўтабіяграфічным.

Вынік сваёй шматгадовай працы Марына Бацюкова прадстаўляе ў фармаце фотавыставы і прэзентацыі адмыслова падрыхтаванага альбома з аднайменнай назвай «Свае гісторыі». Альбом да друку рыхтавала інтэрнацыянальная каманда: беларусы Павел Вайніцкі, Дыяна Даражок і вядучы мастак-дызайнер з Літвы Гіціс Скудзінскас. Выданне ажыццяўлялася пры фінанасавай падтрымцы СТАА «ЭКСАТ-БЕЛ».
Выстава працуе: да 20 верасня 2016 года
Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)абмеркаваць на форуме zнята


