Прэмія ПРАФОТА ўручаецца трэці раз. Сёлета конкурс праходзіў ў трох намінацыях: дакументальная фатаграфія, арт-фатаграфія і лічбавы сторытэлінг. Было атрымана 79 заявак ад 52 аўтараў і аднаго калектыву. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 лічбавых.
У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў.Прысвячаецца памяці фотажурналіста Стэнлі Грына.Адкрыцце: 8 чэрвеня, у 19.00
Дзе: Прастора ЦЭХ (Мiнск, Кастрычніцкая, 16)
Экспазіцыя даступна да 30 чэрвеня 2017 года штодня, ад 12.00 да 21.00
Уваход: 4 BYN (2 BYN ільготны)абмеркаваць на форуме zнята