Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная Шафа» прымае ўдзел у міжнародным фестывалі «МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ - 2017», у рамках якога прадстаўляе выставу вядомага і самабытнага беларускага аўтара Альберта Цэхановіча.
Выстава «Там» — гэта частка праекта «Падарожжа з Купалам» ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (Мінск, Беларусь). Экспазіцыя ўключае некалькі серый фотаздымкаў: «У пошуках Папараць-кветкі», «На Іматру» і «Багна», зробленых Альбертам Цэхановiчам падчас шматгадовых вандровак па мясцінах, звязаных с жыццём і творчасцю выбітнага беларускага паэта.

Прадстаўленыя працы — гэта аўтарскія срэбныя адбіткі на барытавай фатаграфічнай паперы, выкананыя ўручную ў тэхніцы класічнага чорна-белага друку. Інтэнцыя выставы заключаецца не ў простым адлюстраванні тых ці іншых месцаў, а хутчэй у стварэнні візуальных вобразаў, у чымсьці сугучных настрою купалавых вершаў і пэўнаму перыяду жыцця паэта.
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара каля пад'езду №5)
Час працы выставы: панядзелак-пятнiца 12.00 – 19.00, субота 12.00 – 18.00, нядзеля – выхадны
Уваход вольныТэлефон: + 375 17 234 48 64, + 375 29 645 20 55
Каб паднялі для вашага аўто шлагбаўм - тэлефануйце па дадзеных нумарах.абмеркаваць на форуме zнята


