Амбратып — варыянт каладыённага працэсу, у выніку якога на шкле атрымліваецца негатыў. Калі прыкласці да яго чорны фон, здымак выглядае як пазітыўная выява. Фатаграфія атрымліваецца «недасканалай»: з пацёртасцямі, драпінамі на месцы мацавання шкла, падцёкамі хімікатаў. Але гэта робіць кожны партрэт унікальным. Сутнасць тэхнікі заключаецца ў атрыманні негатыўных выяў на шкляных пласцінах з калоднай эмульсіяй. На тое, каб наліць эмульсію, замацаваць, зрабіць здымак і праявіць яго ў фатографа ёсць 10-15 хвілін, інакш калодый высахне. Лічыцца, што дзякуючы працяглай экспазіцыі позы і выразы мадэляў набывалі высакародныя рысы.
Усе прадстаўленыя на выставе працы дэманструюцца ў арыгіналах упершыню.
Дзмітры Аз (адзін з аўтараў і куратар выставы): «У гэтым годзе споўнілася 5 гадоў з таго моманту, як я вырабіў свой першы амбратып. І калі 5 гадоў таму я быў адзіны, хто займаўся гэтым відам фатаграфіі ў Беларусі, то на дадзены момант нас ужо 6 чалавек! Гэта мяне вельмі радуе. Значыць, гэтая тэхніка атрымання фатаграфічнай выявы захаваецца ў нашай краіне. Аўтары, якіх я знайшоў, жывуць у розных рэгіёнах, таму гэтую тэхніку цяпер можна ўбачыць не толькі ў сталіцы. Некаторыя аўтары толькі засвойваюць амбратыпію, іншыя ўжо больш вопытныя, але нас аб’ядноўвае адно — любоў да алхімічных вопытаў атрымання выявы. Без любові да гэтага працэсу займацца ім немагчыма!
Збіраючы аўтараў для ўдзелу ў выставе я кіраваўся толькі адным прынцыпам: самастойнае атрыманне выявы ў тэхніцы мокрага каладыённага працэсу. Паверце — гэта няпроста. Увесь наступны год выстава будзе перамяшчацца па Беларусі, па рэгіёнах, дзе жывуць аўтары і не толькі. Разам з выставай плануецца правядзенне майстар-класаў, на якіх усе ахвотныя змогуць паглядзець, як нараджалася фатаграфія. Прыходзьце, будзе цікава!»
Удзельнікі выставы:
Уваход вольны!