Запрашаем 25 кастрычніка 2018 г. а 18 гадзіне на адкрыццё рэтраспектыўнай выставы вядомай літоўскай фотамастачкі Віялеты Бубелітэ «Сваё цела».


Віялета Бубелітэ найбольш вядомая ў Літве як жанчына-фатограф, якая першая накіравала аб'ектыў на аголеную сябе. Калі фатографы-мужчыны выкарыстоўвалі аўтапартрэты ў сваёй творчасці фрагментарна, то Віялеты Бубелітэ, пачаўшы з першых нясмелых эксперыментаў, вельмі хутка звярнулася да аўтапартрэта як выразна акрэсленага спосабу самавыяўлення ў асабістай творчасці. Гэта – рэдкі выпадак у літоўскай фатаграфіі, калі аўтар засноўвае свае творчыя пошукі на дыялогу з самім сабой, на аналізе ўласных цялесных і душэўных змяненняў на працягу часу.
Выстава даступная да 24 лістапада 2018 года
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, Някрасава, 3)
Час працы: 11.00 – 19.00, серада 13.00 – 21.00 (выхадныя: нядзеля, панядзелак)
Работа выставы плануецца ў тэрмін з 26 кастрычніка па 24 лістапада 2018 г.


