10 студзеня 2019 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрыецца выстава Беларускага саюза фатографаў #ДОМ207595.


207 595 км2 - плошча Беларусі. За гэтымі лічбамі - шум вялікіх гарадоў і цішыня маленькіх вёсак, людзі, што там жывуць, іх побыт, дарогі, якімі яны ходзяць. Агульным словам, гэта жыццё, якое і стала галоўнай тэмай выставы #дом207595. Яе мэтай было паказаць, як развіваецца сёння сучасная нацыянальная фатаграфія. Куратар выставы, фатограф Марына Бацюкова, адзначыла, што культурнае жыццё краіны не сканцэнтравана толькі ў Мінску. У іншых гарадах Беларусі працуе шмат таленавітых, удумлівых, цікавых аўтараў, працы якіх трэба паказваць шырокай аўдыторыі.
Удзел у выставе прымаюць 22 аўтараў з Гродна, Гомеля, Мазыра, Магілёва, Асіповічаў, Салігорску. У невялікіх серыях ці асобных працах яны засяроджваюць увагу гледачоў на цікавых момантах жыцця, на тварах і постацях людзей, іх занятках, перадаюць атмасферу сваёй мясцовасці.Удзельнікі:
- Бахметаў Вячаслаў
- Блохава Любоў
- Гозман Міхаіл
- Грыцкевіч Юрый
- Дондзік Георгій
- Ерашевіч Алена
- Зазуля Аляксандр
- Карчэўскі Генадзь
- Курыла Сяргей
- Ліцін Аляксандр
- Марозаў Сяргей
- Пратасеня Мікалай
- Савосіна Ірына
- Саенка Аляксандр
- Сідлераў Аляксандр
- Талкачоў Анатоль
- Хацяінцаў Мікалай
- Цітоў Мікалай
- Цішкоўскі Павел
- Шчудло Мірон
- Шэгельман Зіновій
- Янавіцкі Карл
Выстава #дом207595 мае тэматычныя напрамкі: «Прастора», «Людзі» і «Канцэпт», якія экспазіцыйна не выдзяляюцца ў асобныя часткі. Тое самае тычыцца і розных тэхнік выканання. Побач змяшчаецца аналагавая, лічбавая фатаграфія, працы, выкананыя ў тэхніке ручнога ці гуміалейнага друку.
Самая вялікая па колькасці прапанаваных работ экспазіцыя з Магілёва, яна размесціцца ў асобнай зале. Падчас адкрыцця выставы гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з вельмі цікавай і грунтоўнай кнігай «Магілёўскі фотаальбом. 1864-2000». Гэта фундаментальнае выданне, у якім разам з гістарычным экскурсам у мінулае фатаграфіі ўтрымліваецца партфоліа магілёўскіх аўтараў, пачынаючы з 1864 года. Укладальнікі кнігі - фатографы Аляксандр Ліцін і Ірына Савосіна.Адкрыццё 10 студзеня ў 17:00
Месца: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1
Выстава працуе да 21 студзеня


