7 снежня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеi Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння» – куратар Надзея Саўчанка. На ёй упершыню была прадстаўлена творчая спадчына вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, побач з невялікiм беларускiм мястэчкам Любча. Фатаграфiчны архiў Савы Сіўко – унікальная скарбніца візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-«заходнікаў» у 20-50-е гады ХХ стагоддзя. У гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася новае iмя.
Другая частка праекта – выстава «Любчанскі край. Людзі і час»– адкрылася 14 студзеня 2019 г. Яна мае мэтаю збераганне, вывучэнне фатаграфiчнай спадчыны Савы Сiўко i працяг фоталетапicу Любчанскага края, праз адкрыццё новых iмёнаў у гiсторыi беларускай фатаграфii i далучэнне сучасных аўтараў.


На выставе можна пабачыць фатаграфii вядомых беларускiх фатографаў Альберта Цэхановiча, Андрэя Васкрасенскага, Марыi Банэ i Вольгi Сяргеевай, звязаных праз сроднiкаў з Любчанскiм краем, i фатографа-аматара з вёскi Нянькава Iвана Ігнацьевіча Камара. Усе творы выкананы с выкарытаннем аўтарскiх фатаграфiчных тэхнiк.


Альберт Цэхановiч, Партрэт Юсцiны Ермак
Пад час экспедыцыйных вандровак адбылося шмат цiкавых сустрэч з вельмi каларытнымi i незвычайнымi людзьмi рознага, часам вельмi сталага ўзросту. Усiх iх яднае шчырасць, любоў да жыцця, неабыякавасць да свайго рода i края, цiкаўнасць як да гiсторыi, так i да сучаснасцi. Напрыклад, высветлiлася, што 98-гадовы жыхар вёскі Нянькава Іван Ігнацьевіч Камар на працягу дваццацi гадоў, з 1958 па 1979, фатаграфаваў жыхароў роднага краю. Такiм чынам, у гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася яшчэ адно iмя. На выставе ён прадстаўлены серыей аўтапартрэтаў (па-сучаснаму сэлфi) i фатаграфiямi сроднiкаў i аднавяскоўцаў з маленства да сталасцi, якiя складаюць серыю пад умоўнай назвай «Стужка жыцця». Яна ў метафарычнай форме адлюстроўвае плынь чалавечага жыцця ад нараджэння да скону.


Іван Ігнацьевіч Камар, Аутапартрэт 1960


Андрэй Васкрасенскi, «Сямейны альбом»
Тэма твораў Марыi Банэ «Мая рака» звязана з Нёманам i памяццю. Серыя выканана ў тэхніцы цыянатыпіі - колеру неба, які падае на паверхню рачных вод. На берагах Нёмана пакаленне за пакаленнем нараджаліся і жылі продкі Марыi, асаблівыя «рачныя» людзі, у кожным з якіх жыве дух ракі. Працуючы над тэмай, яна своеасаблiва пераасэнсавала i аб’яднла ў адной мастацкай прасторы ўласныя дзiцячыя ўспамiны, “дарослы” вопыт i архiўныя фотаздымкi. Рака - правадыр, сувязь сям'і ў часе, у ліхалецце. Дакранаючыся яе, аўтар дакранаецца мінулага, будучыні і адчувае сучаснасць ва ўсёй паўнаце.


Марыя Банэ, «Мая Рака»
Сённяшнi выгляд мясцiн, якiя фатаграфаваў Сава Сiўко – панарама Любчы, Крыж Пуслоўскiх i царква ў вёсцы Лаурышэва – прадстаўляюць творы Вольгi Сяргеевай.




Улад Шкадун, Мадэль самалёту
Па матэрыялах музейных экспедыцый адмыслова для гэтага выставачнага праекта быў створаны дакументальны фiльм «Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю» (рэжысёр і аператар Андрэй Васкрасенскі).
Куратар Альберт Цехановіч,сябра Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў


