Даступная: 18.02-14.03.2010
Месца: Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь (г. Мiнск, вул. К.Маркса, 12)
Што такое Балтыйскі шлях?
Балтыйскі шлях - гэта ўнікальная, мірная масавая дэманстрацыя, якая адбылася 23 жніўня 1989 г., калі больш за мільён чалавек стварылі жывы ланцуг даўжынёй больш за 600 кіламетраў, які аб’яднаў народы трох прыбалтыйскіх дзяржаў - Эстоніі, Латвіі і Літвы - у іх імкненні да свабоды.Дэманстрацыя адбылася ў сувязі з пяцідзесяцігоддзем падпісання нямецка-савецкага Пакта аб ненападзенні ў 1939 г. і сакрэтнага пратаколу да яго, у якім размяркоўваліся сферы інтарэсаў бакоў ва Ўсходняй Еўропе, што пацягнула за сабой акупацыю і анексію прыбалтыйскіх дзяржаў. Пасля таго, як савецкі рэпрэсіўны рэжым спыніў сваё функцыянаванне ў выніку рэформаў, ініцыяваных Міхаілам Гарбачовым, ідэя ўзнаўлення дзяржаўнай незалежнасці набыла рэальныя абрысы. 23 жніўня 1988 г., калі тысячы людзей у Вільнюсе, Рызе і Таліне заклікаліся да ўдзелу ў мітынгах, была апублікаваная сутнасць нямецка-савецкіх пактаў і сакрэтных пратаколаў да іх. Увесну 1989 г. на З'ездзе народных дэпутатаў СССР прадстаўнікі трох прыбалтыйскіх дзяржаў запатрабавалі правядзення аналізу законнасці нямецка-савецкіх пактаў і сакрэтных пратаколаў. Была створана даследніцкая камісія, дзейнасць якой, аднак, прасовалася павольна. Падчас рэформаў, якія праводзіліся ў Савецкім Саюзе, нацыянальныя рухі і дэмакратыі атрымлівалі недастатковую падтрымку. У такой сітуацыі на 23 жніўня 1989 г. была запланаваная масавая дэманстрацыя па ініцыятыве нацыянальных рухаў трох прыбалтыйскіх дзяржаў: Народны фронт Эстоніі: Rahvarinne, Народны фронт Латвіі і Літоўскі рух за перабудову: Sąjūdis.Балтыйскі шлях стаў беспрэцэдэнтным актам салідарнасці, які прыцягнуў да сабе велізарную ўвагу ва ўсім свеце. Балтыйскі шлях паказаў, што народы трох прыбалтыйскіх краін, незалежна ад нацыянальнасці, здолелі арганізаваць агульнае мерапрыемства, якое аб'яднала людзей у іх імкненні да волі. Вялізны жывы ланцуг, а таксама моцная міжнародная падтрымка, накіраваная на апублікаванне гістарычных фактаў, вымусіла З'езд народных дэпутатаў СССР прызнаць нямецка-савецкія пакты і сакрэтныя пратаколы да іх юрыдычна незаконнымі 24 снежня 1989 г. Гэта рашэнне павялічыла магчымасці нацыянальнага самавызначэння народаў Эстоніі, Латвіі і Літвы і стала вырашальным фактарам для дэмакратычных рухаў па ўсім Савецкім Саюзе.Якая спадчына Балтыйскага шляху?Дакументальная спадчына Балтыйскага шляху ўяўляе сабой вялікі архіў дакументаў, звязаных з дадзенай гістарычнай падзеяй. Найбольш важныя дакументальныя сведчанні Балтыйскага шляху, якія ў цяперашні час захоўваюцца ў Нацыянальных архівах Эстоніі, у Музеі народнага фронту Латвіі і ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы, намінаваныя балтыйскімі краінамі на ўключэнне ў Рэгістр ЮНЭСКА «Памяць свету» - спіс бібліятэчных калекцый і архіўных матэрыялаў, якія маюць міжнародную істотнасць. Рашэнне аб уключэнні дакументаў у рэгістр будзе прынята ў ліпені 2009 г. Падрыхтоўка да ўключэння ў рэгістр пачалася ў 2005 г., калі група экспертаў з Эстоніі, Латвіі і Літвы прыступіла да вывучэння дадзенай ініцыятывы, праводзячы кансультацыі з экспертамі з Польшчы і Нямеччыны.У склад Балтыйскай групы ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальных архіваў, Нацыянальных бібліятэк, Міністэрстваў культуры, Нацыянальных камітэтаў па праграме "Памяць свету", Нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА, Музея Народнага фронту Латвіі і Музея акупацыі Эстоніі. Вылучэнне намінацыі стала магчымым дзякуючы актыўнаму садзейнічанню з боку наступных асоб: др. Чэславас Лаўрынавічус, др. Уладас Сірутавічус, Ларэта Чаплінскенэ, Інга Візгірдзенэ, Анганіта Рупшытэ, Аста Дзірмайтэ і Дангуоле Рэйкайтэ з Літвы; Мары Сійнэр, др. Індрэк Юр’ё, Іві Томінгас, Хэйкі Ахонэн, Дорыс Карэва і Маргіт Сійм з Эстоніі; Андрыс Вілкс, Мэлдра Усэнко, Алдзіс Путэліс, Андрэйс Васільеўс, Улдзіс Страўюмс, Інта Рудзітэ, Валдзіс Муктупавэлс, Роландс Озалс і Аніта Вайвадэ з Латвіі; праф. Войцех Фалькоўскі, Уладзіслаў Стэпняк і Томаш Камароўскі з Польшчы, а таксама Крысціна М. Мэркель з Нямеччыны. Акрамя гэтага, нацыянальныя камісіі па справах ЮНЭСКА трох Балтыйскіх краін выказваюць падзяку Абдэль-Азізу Абіду і Джой Спрынгер з Сакратарыята ЮНЭСКА за карысныя тэхнічныя заўвагі па працэсе вылучэння намінацыі.Больш падрабязная інфармацыя аб намінацыі прыведзена на інтэрнэт-старонцы.