Маляўнічы краявiд на месцы злучэння рэчак Свіслачы і Лошыцы памятае і паганскія часы, і Вялікае Княства Літоўскае, і Рэч Паспалітую, і Расійскую імперыю і савецкую Беларусь. І ва ўсе часы ў Лошыцы былі свае прыкметныя падзеі, свае героі і свае легенды. Але мяне зацікавіла апошняя старонка гісторыі лошыцкай сядзiбы, якую бачыў сам і якую паспеў зафіксаваць. Дзіўна, але факт, што пры дэканструкцыі сядзібнага дома загінулі, пры розных абставiнах, векавыя дрэвы, якія суправаджалі гісторыю лошыцкагамаёнтка.
Стары парк, алеі, руіны алтарнi, векавыя дрэвы, млыны і сам краявiд Лошыцы ствараюць асаблівы настальгічны настрой, такi рэдкi для сучаснага Мінска. Сама атмасфера ў гэтым месцы выклікае паэтычныя вобразы, якія, зрэшты, далёкія ад пастаральных. За прывабнай і гарманічнай прыродай крыецца ўнутраная трывога – так сядзібны парк раптам канчаецца крутым абрывам над павольнай вадой цёмнай Свіслачы, у якой адбілася не адна чалавечая драма.
І мімаволі ўспамінаецца загадкавая гісторыя апошніх гаспадароў Лошыцы – Яўстафія і Ядзвігі Любанскіх. Менавіта іх намаганнямi Лошыцкая сядзіба набыла выгляд, які дайшоў да нашага часу. Яна захавала нетолькі дух шляхецкага рамантызму, не толькі дух трагедыі гэтай сям'і, але і дух апошніх нашчадкаў пяці стагоддзяў культурна-гістарычнай традыцыі.
Валерый Вядрэнка
Выстава адкрыецца 9 сакавіка 2017 года а 17-ай гадзіне.
Выстава працуе па 28 сакавіка 2017 года.
Часы працы 11.00 – 19.00, серада 13.00 – 21.00, выхадныя – нядзеля, панядзелак.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр. Незалежнасці, 47)