Месца: НФК «Мiнск» (г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2)З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікраміра да космасу. Алеж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фатаграфіі чалавека.
Выстава «Фота са старога альбома» не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання. Экспазіцыя дае уяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я.Діжбак, З.Заблуд, М.Зубей, О.Дзеречынскі, А.Кантаровіч, М.Наппельбаум, І.Метар, І.Салавейчык, І.Хановіч, Л.Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваей справы, што адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадзтва.
Прадстаўленая гледачам экспазіцыя – гэта і даніна той традыцыі, якая існавала на працягу ўсей гістрыі фатаграфіі – традыцыя сямейных альбомаў. Менавіта дзякаючы ім захаваліся да нашых дзен здымкі, прадстаўленыя на выставе. Хачу выказать шчырую ўдзячнасць усім, хто падтрымаў выставачны праект. Свае сяменыя альбомы і калекцыі адкрылі глядачам Марына Бацюкова, Аляксей Брагін, Віктар Бутра, Юрый Васільеў, Яўген Казюля, Віктар Паршын, Дзяніс Раманюк, Ірына Руткевіч, Віктар Суглоб, Алена Шаліма, Наталля Яўмененка.Куратар выставы – Яўген Казюля.
Камп’ютэрнае забеспячэнне: Уладзімір Паўлаў, Алена Шалімаз прэс-рэлізуОтзывы
Валерий Ведренко: «Первый зал фантомного музея»
На экспозиции





Фото: Валерий Ведренко