-назоў-год-тэхнiку,
-кароткае апiсанне серыi (або розных прац) – канцепцыю – идэю (на выбар),
- кароткую біяграфію
Адрас: fedorenko.tanya@gmail.com з тэмай «ДАХ-ФОТА».Кантактны тэлефон:
+375 29 333 62 85 (vel);
+375 33 666 23 48 (mts)***Міжнародны фэстываль нененеэксперыментальнага мастацтва «ДАХ» упершыню прайшоў у 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «ТАХЕЛЕС». З таго часу амаль кожны год гэты фэст ладзіцца то ў Мінску, то ў Берліне, і збірае пад свой дах тых, хто не цураецца эксперыментаваць у розных накірунках Мастацтва.У мінулым, 2009 г., «ДАХ» узняўся на новы ўзровень развіцця, калі згуртаваў вакол сябе творчых асоб з 11 краін свету. У гэтым годзе мы планум правесці «ДАХ-11» пад кодавым назовам «MAGEIA CEREBRUM».«Людзі павінны быць удзячнымі прыродзе за тое, што яна зрабіла іх усіх рознымі. Рознымі не толькі вонкава, але по здольнасцях к успрыманню гука, свету, колеру, густу і г.д. Гэта розніца ўспрымання адных і тых жа рэчаў з’яўляецца асноўнай, якая абапіраецца на адукацыю, выхаванне, нагледжаннасць, наслуханнасць... Без разумення ўсіх гэтых умоў нельга ўцямніць такога супярэчвання ў адзнаках адной і той жа з’явы рознымі асобамі, групоўкамі ці грамадамі... Асабліва ўсё гэта тычыцца адзнакі твораў мастацтва, што і малюе агульную карціну ЎСПЫМАННЯ. З якога боку пажадаеце падыйсці да адзнакі, такую і атрымаеце, бо ў крузе 360° не лічачы секунд! Таму і выбар аднадумцаў вельмі шырокі...».Традыцыйна ДАХ збярэ шмат мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай, ценем i святлом ...Спадзяемся, што добрая традыцыя не перарвецца і ў далейшым.ахвяры Мастацтва - Мітрыч і Дзю
тел.+375 29 7557-250
email: mechaner@yandex.byЗ прэс-релiзу
Крынiца: znyata.com
Абмеркаваць на форуме