Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі - ўсё гэта чакае ўдзельнікаў імпрэзы, якая пройдзе 21-23 траўня ў Гродне.
У межах Фестываля адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурса для маладых журналістаў.Удзел у ім змогуць узяць маладыя аўтары з усёй Беларусі.Конкурс будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, лепшае інтэрв’ю.Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.Узяць удзел у фэстывалі можа кожны ахвотны.Арганізатарамі Фестывалю «Твой стыль» з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна) і «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск).Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі «Твой стыль» адбыўся ў траўні 2007 г. Удзел у ім брала больш за 150 чалавек.Рэгістрацыя ўдзельнікаў>>Праграма Другога Фестывалю маладзёвай журналістыкі «Твой стыль»:Пятніца, 21 траўня18.00Выстава фотаздымкаў гарадзенскіх журналістаў і пераможцаў фотаконкурсу «Твой стыль». Прэзентацыя конкурсу «Прэс-фота» - Юлія Дарашкевіч19.30 - 21.00
Паказ дакументальных і гульнявых аўтарскіх фільмаў маладых аўтараў. Сустрэча з Андрэем Куцілам - аўтарам і рэжысёрам, удзельнікам міжнародных кінафестываляў і форумаў.Субота, 22 траўня10.00 - 11.00
Рэгістрацыя ўдзельнікаўз 10-00
Выстава «У Тваім Стылі» (мастацкая зварка, скульптуры з металу, цацкі і лялькі, дэкупаж, пластыка і біжутэрыя). Выстава кніжнага выдавецтва «Гарадзенская бібліятэка».11.00-11.20
Адкрыццё фестывалю. Вітальнае слова арганізатараў і партнёраў.11.20-12.20
Прэзентацыі маладзёвых інфармацыйных праектаў:
- Маладзёвы інфармацыйны мультымедыйны партал «Твой стыль» (www.t-styl.info, www.tstyl.fm )
- Моладзевая акцыя мультымедыяў «Mam-media»
- «Моладзь у дзеянні» (падпраграма Еўрапейскай валанцёрскай службы. Магчымасці валанцёрства беларускай моладзі ў краінах Еўропы.)12.30-18.30
Майстар-класы ў выкананні вядомых беларускіх журналістаў:
1.Майстэрства падрыхтоўкі навінаў (Вядучы –Юрась Карманаў).
2. Інтэрв’ю: Падрыхтавацца, каб пачуць усё, што трэба (Вядучая – Марына Загорская).
3. Майстэрства быць фотажурналістам (Вядучы – Андрэй Лянкевіч).
4. Прафесійная інфармацыйна-пошукавая дзейнасць журналіста (Вядучы – Эдуард Мельнікаў).15-00-16-00
Перапынак. Культурная праграма. Майстар-класы хэнд мэйд.19.00-22.00
Канцэрт для ўдзельнікаў фестывалю. Выступаюць «Босае сонца» (Мінск), ZnaROCK (Мінск) , Nonsense (Гродна), Vinsent (Мінск). Паказ калекцыі «Твой Стыль» дызайнеркі Юліі Каляды.Нядзеля, 23 траўняз 11-00
Выстава «У Тваім Стылі» (мастацкая зварка, скульптуры з металу, скраббукінг, валянне, вырабы з бісеру).12.00- 13.30
Прэзентацыя маладзёвых праектаў:
- творчы сеціўны рэсурс беларускага пакаленьня Y «Generation.bY»;
- «Youthmedia.eu - онлайн-суполка маладых журналістаў Еўропы». «European Youth Press - сетка еўрапейскіх маладзёвых медыя-арганізацый»;
- мультымедыйны часопіс «34Mag»: Канцэпцыя, фармат, прамоцыя;
- падкаст-пляцоўка Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэта «Залік».13.30- 16.00
Майстар-класы:
1. Практычная журналістыка: як ужываць парады класічных міжнародных падручнікаў у нашых умовах (Вядучы - Глеб Лабадзенка).
2. Асаблівасці асвятлення міжнародных навінаў (Вядучы – Анджэй Пісальнік).
3. Майстэрства падрыхтоўкі відэа-навінаў (Вядучыя - Алесь Залеўскі і Зміцер Ягораў).
4. Спецыфіка працы радыёжурналіста (Вядучая - Таццяна Мельнічук).16.00-17.30
Перапынак. Культурная праграма. Ірландскія, беларускія, літоўскія, латышскія народныя танцы. Клуб «Гальярда» (Гродна).17.30
Урачыстая цырымонія закрыцця Фестывалю. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Твой стыль». Выпуск удзельнікаў праекта «Школа маладога журналіста-13». Канцэрт «Пётр Клюеў Бэнд» (Гродна).Адрас: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а.Падрабязней>>Крыніца: t-styl.info


