Адкрыццё: 28 мая а 15-й гадзіне
Месца: Інстытут імя Гётэ, г. Мінск, вул. Веры Харужай, 25/3
Даступна: да 1-га жніўня.Выстава «Патаемнае жыццё» аб'ядноўвае фатаграфіі з 2-х серый: «Паганства» і «Беларускае Партфоліо», якія адлюстроўваюць моманты «не для фотааб'ектыва».

Фота: Андрэй Лянкевіч, з серыі «Паганства»Мы раптам робімся сведкамі сакральных абрадаў, якія многія лічылі памерлымі. Да гэтых падзей для пасвячоных звычайна не маюць доступа людзі з камерамі, ды і ўвогуле ніякія чужыя. Тым, што мы можам назіраць за гэтымі інтымнымі момантамі жыцця, мы абавязаны бясконцай далікатнасці і паважнасці фатографа, дзякуючы якой і акдрываюцца перад ім яго персанажы.

Фота: Андрэй Лянкевіч, з серыі «Беларускае партфоліо»Такім жа чынам доўгага заваявання даверу патрабуе і іншы закрыты свет – свет вайсковых навучальных устаноў, казармаў і вучэбных стрэльбішчаў. На першы погляд, тое, што там адбываецца, адкрыта любому воку і нават вельмі рада гэтаму напаказ – аднак якое патаемнае жыццё тлее пад уніформай, што запаўняе будні, а не бравурныя святы захопленых вайсковай рамантыкай маладзёнаў? Раптам памежнік становіцца галавой сям'і. А вайсковая гульня «Зарніца» больш нікога не застрашыць, а, наадварот, мільгне сваім іншым – абсурдным і нават гумарыстычным - бокам…Акрамя фотаздымкаў, на выставе будуць дэманстравацца відэаработы Андрэя Лянкевіча «Пакінутая вёска» і «Язычніцкія святы», а таксама скрыпт яго новага фотаальбома «Паганства», які неўзабаве выйдзе з друку.Выстава стане уступным аккордам да ўрачыстай праграмы, якая працягнецца ўвесь дзень і завершыцца канцэртам рок-гурта «FOTOS» з Германіі і беларускіх ды-джэяў.Дадатковая інфармацыя: 8 017 237 71 19На открытии









Фота: Оля ШукайлаКрыніца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята