У пошуках страчанай гармоніі
Прыгажосць і гармоніяГэтыя два паняцці працінаюць усю гісторыю чалавецтва і, пераадольваючы тысячагоддзі, вяртаюць нас да той зыходнай кропкі, да пачатку пачаткаў – да таго моманту, з якога пачынаецца гісторыя чалавека-творцы…… Прырода. Чалавек. АрхітэктураУ 40-х гадах мінулага стагоддзя архітэктар Ле Карбюзье ў пошуках гармніі і прыгажосці прапанаваў выкарыстоўваць у архітэктуры сістэму велічынь, заснаваную на прапоцыях чалавечага цела. Такая сістэма атрымала назву MODULOR. Без сумнёву, ідэя ягонага стварэння была чарговай спробай вызначыць месца чалавека ў ягоным новым свеце, у новай рэальнасці – у свеце штучна створаных аб’ектаў, у тым ліку і архітэктуры. Але гэта ідэя не была новай, а сталася своеасаблівай інтэрпрэтацыяй слоў Пратагора: «Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў».Універсальная мераТак жа сама, як для Ле Карбюзье вынаходніцтва MODULORа было адкрыццё не новага, а старога, але ў іншы час – у новых умовах і новых абставінах, так і для нас вандроўкі па разбураных замках і храмах – адкрыццё ў новым часе старога, і вымярэнне яго вядомай універсальнай мерай – чалавекам… Вандроўкі ў пошуках страчанай гармоніі.Гармонію шукалі:Таццяна Заранок