«Фотаасарці» / Наталія Купрэвіч

«Фотаасарці» / Наталія Купрэвіч

Аўтар: Наталія Купрэвіч
Адкрыцце: 1 лiпеня, 18.00
Месца: НФК «Мiнск» (г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2)

Наталія Купрэвіч нарадзілася ў Мінску. Па адукацыі – інжынер. Працавала на розных пасадах ў праектнай арганізацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, сістэме органаў дзяржкіравання, займалася выкладчыцкай дзейнасцю.
Апублікавала больш за 45 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па пытаннях прыкладных батанічных даследаванняў, раслінных рэсурсаў, розных аспектаў аховы прыроды і лясной гаспадаркі.
Па знаку задыяка – Леў, які падтрымлівае сілай свайго эга агонь фантазіі і ўяўлення, творчасці і натхнення.
Сярод шматлікіх захапленняў – тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, краязнаўства, вандраванні, настольны тэніс, плаванне, шахматы, стральба, рыбалка, сабакі.
Аматарскай фатаграфіяй займаюся з 1970 г. Перавагу аддаю стылю класічнага рэалізму, здымкам пейзажаў. Улюбёныя аб'екты здымак: мора, неба, сонца, лес.
Працы апублікаваныя ў шэрагу выданняў. Персанальныя выставы праводзіліся ў Мінску ў 2004 г. («Адлюстраванне», Мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці) і ў 2005 г. («О, любоў мая, Беларусь!», галерэя “Славутыя майстры” у Траецкім прадмесці).
Чарговая выстава «Фотаасарці» прадстаўляе на суд членаў фотаклуба «Мінск» своеасаблівы зрэз творчых уменняў у аналагавай і лічбавай фатаграфіі ў розных жанрах: пейзажу, нацюрморта, рэпартажу (фота сіці, «драйв»), «фэнтэзі» і інш.
Большасць прац выкананыя падчас экскурсій, вандровак, службовых камандзіровак, шпацыраў па родным горадзе і яго наваколлі. У аб'ектыў патрапіла ўсё, што чымсьці прыцягнула ўвагу фатографа: незвычайны сюжэт, гульня святла і колера на розных паверхнях, забаўныя сцэнкі гарадскога жыцця.
Жадаю прыемнага прагляду і з падзякай прыму Вашы заўвагі і парады.
Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме