Аўтары: Аляксандр Валадзько, Аркадзь Бірылка, Артур Гапановіч, Віталь Раковіч, Канстанцін Мельнік, Максiм Анiн, Святлана Кандыбовiч, Уладзімір Бутурля
Адкрыццё: 10 верасня, 17.30
Месца: Дзіцячая мастацкая школа, г. Светлагорск, м-н «Юбілейны», 1-б
Даступна: панядзелак - суббота: 09.00-19.00, выхадны - нядзеля
Аддзел культуры Светлагорскага райвыканкама 
Дзіцячая мастацкая школа г.Светлагорска 
Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва» 
Народны фотаклуб «Мiнск» 
ФотаАртСтудыя «У БІРЫЛКІ ...»
прадстаўляюць:
 «На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...»
«На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...»
Мячын А.М.
Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.Выстава «Шлях на Грунвальд» - гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі фотамастакоў.Выстава праходзіць у рамках выставачнага праекта, прысвечанага 50-годдзю Народнага фотаклуба «Мiнск» і ў рамках святкавання дня горада Светлагорска.
Крынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята


