
 Фотажурналіст Андрэй Лянкевіч, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцтвамі і выданнямі, мае гонар запрасіць слухачоў на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia»
Фотажурналіст Андрэй Лянкевіч, які супрацоўнічае з сусветнымі фотаагенцтвамі і выданнямі, мае гонар запрасіць слухачоў на майстар-клас «Фотажурналістыка. Новая мова фотажурналістыкі — multimedia»
Анонс курсу:
Цягам трох месяцаў удзельнікі курсу будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне фотажурналістыкі. Яны таксама даведаюцца пра асновы працы з гукам і відэа для cтварэння multimedia.
Вынікам курсу стане фотавыстава.Анатацыя курсу:
Большая частка фотапрадукту, які ствараецца ў Беларусі, мае ўзровень, які не адпавядае патрабанням еўрапейскага рынку СМІ. На майстар-класе будуць разглядацца і дэталёва разбірацца лепшыя ўзоры заходняй фотажурналістыкі на прыкладзе і класічных фотарэпартажаў, і multimedia- праектаў.
Мэта майстар-класу — падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж (класічны фотарэпартаж, multimedia) да канца майстар-класу.Удзельнікі семінару:
- авалодаюць метедалогіяй падрыхтоўкі фотарэпартажу;
- пазнаемяцца з асаблівасцямі працы ў рэдакцыі (рэдактар-фатограф-дызайнер);
- навучацца выбіраць «тэхнічныя інструменты» для выканання задач — як сваіх, так і кліента (выкарыстанне ў сваёй працы як аматарскіх і прафесійных фотакамер, так і мабільных тэлэфонаў);
- пашыраць разуменне «лічбавай фатаграфіі» і выкарыстанне яе разам з відэа, гукам ці музыкай — як прадукт сінтэзу multimedia, які ўсё шырэй выкарыстоўваецца сусветнымі СМІ.
Праваабарончы аспект:
- У тэматыку майстар-класу будзе інтэграваны праваабарончы аспект.
- Удзельнікам будзе прапанавана зрабіць серыю фотаздымкаў на праваабрончую тэматыку.
- У межах майстар-класу запланаваны сустрэчы з праваабаронцамі.
Тэрмiны:
Курс «Фотажурналістыка» разлічаны на тры месяцы — з 15 кастрычніка па 18 снежня.
Аднадзённыя ўстановачныя заняткі будуць праведзены ў Мінску ў самым пачатку курса — 15 кастрычніка.
Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе skype і рассылкі google groups.
Падсумаваць вынікі курсу плануецца на двухдзённым семінары — 17–18 снежня ў Вільні.
Удзельнiкi:
Заяўкі на ўдзел прымаюцца у ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Фотажурналістыка»).
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:1.Кароткі расповед пра сябе
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.Крынiца: Беларуская Асацыяцыя Журналiстаўабмеркаваць на форуме zнята


