Адкрыццё: 21 верасня, 17.00
Месца: Нацыянальны гістарычны музей РБ, г.Мiнск, вул.К.Маркса, 12
Даступна: да 31 кастрычнiкаВыстава прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння старэйшага беларускага фотамайстра, фотакарэспандэнта, актыўнага дзеяча беларускага фатаграфічнага руху, педагога Ісака Восіпавіча Салавейчыка (1890-1967).
Фатограф у трэцім пакаленні (ягоны дзед і бацька былі ўласнікамі асабістых фотаателье ў Гродне, Слоніме, Нясвіжы, Пружанах, Беластоку), фотакарэспандэнт рэспубліканскіх газэт і часопісаў, выкладчык на шматлікіх курсах фотааматараў, пазнее выкладчык спецыялізаванай вучэльні, якая рыхтавала фатографаў-бытавікоў, супрацоўнік рэспубліканскіх выдавецтваў, фатограф «Белдзяржкіно», музейны фатограф – такія асноўныя ступені прафесіянальнага шляху І.В.Салавейчыка.На выставе будуць прадстаўлены арыгіналы і копіі фатаграфічных прац Ісака Салавейчыка. Гэта фотапартрэты дзеячоў беларускай навукі і культуры, створаныя ў перыяд 1952-1960 гг. пад час працы ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Яны не проста даюць магчымасць узгадаць абліччы гэтых людзей, але дазваляюць акунуцца ў іх унутранны свет, адчуць іх характар. Пераехаўшы ў Мінск у 1925 годзе, Ісак Салавейчык вельмі палюбіў гэта горад. І шмат фатаграфій на выставе будзе прысвечана менавіта яму,- ціхаму, утульнаму Мінску трыццатых, пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Акрамя фатаграфій у выставачнай зале можна будзе пабачыць аўтэнтычныя часопісы і друкаваныя выданні 1930-х гадоў з фотапублікацыямі І.Салавейчыка, а таксама дакументальныя матэрыялы, якія ўдакладняюць творчую біяграфію фотамайстра.Выстава падрыхтавана сумеснымі высілкамі Нацыянальнага гістарычнага музея РБ, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у Дзяржынску, прыватных калекцыянераў Мінска і Гродна.Выстава праходзіць у рамках выставачнага праекта, прысвечанага 50-годдзю Народнага фотаклуба «Мiнск».На адкрыццi:

















Фота: Вольга ШукайлаКрынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята