Даступна: да 12 лiстапада 2010 года з 11.00 да 19.00, выхадны: нядзеля, панядзелакУ мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» пачала працаваць выстава, прысвечаная 65-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. На ёй прадстаўлены эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, якія адлюстроўваюць моманты гістарычнага шляху арганізацыі, шматгранную дзейнасць ААН у розных краінах свету.

Канферэнцыя ў Сан-Францыска, Кузьма Кісялёў, Народны камісар замежных спраў, кіраўнік Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у цэнтры) з членамі дэлегацыі, 25 красавіка 1945 года

Сустрэча лідэраў вялікіх дзяржаў-саюзніц у Ялце, 12 лютага 1945 года, Ялта, СССР








Сцягі дзяржаў-сябраў лунаюць ля Штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Аблямаваны мармурам 39-павярховы офісны гмах вядомы як будынак Сакратарыята. Злева – будынак Генеральнай Асамблеі з невысокім купалам наверсе, 1 чэрвеня 1980 года, Штаб-кватэра ААН, Нью-Ёрк

Дзяўчынкі рыхтуюцца да іспытаў у Афганістане, 14 лістапада 2007 года, Баміян, Афганістан


ЮНІСЕФ праводзіць вакцынацыю дзяцей ад адзёру (коры) у ДРК, 10 верасня 2007 года, Паўночнае Ківу, Дэмакратычная Рэспубліка Конга


Дзеці з рыбацкай вёскі Суаі Лора ходзяць у школу, іх навучанне стала магчымым дзякуючы харчовым рацыёнам Сусветнай харчовай праграмы, якія забяспечваюць іх штодзённымі стравамі з рысу і бабоў, 18 лістапада 2008 года, Суаі Лора, Тымар-Лешці


Афіцэр-вайсковец Місіі МІНУСТАН корміць дзіця, 20 сакавіка 2009 года, Порт-а-Прэнс, Гаіці


Маладыя людзі, што перажылі ампутацыю, гуляюць у футбол у рамках мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня міра, арганізаваных Місіяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Ліберыі, 21 верасня 2008 года, Манровія, Ліберыя


Жанчыны моляцца каля мячэці з нагоды Эйд аль-Фітра, 1 кастрычніка 2008 года, Дылі, Тымор-Лешці
Крынiца: TUT.BYабмеркаваць на форуе zнята