Адкрыццё:6 лiстапада 2010 года
Месца: ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1
Даступна:з 6 лiстапада по 25 снежня 201 года, з 9.00 да 18.00
ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»
Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва»
Народны фотаклуб «Мiнск»
ФотаАртСтудыя «У БІРЫЛКІ ...»
прадстаўляюць:
«На бітву да Грунвальду ішлі віленцы, палачане, новагародцы, віцябляне, гродзенцы, магіляўчане, пінчукі, а з бітвы вярталіся беларусы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як перамога ...»
Мячын А.М.
Падзея, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, карэнным чынам змяніла сярэднявяковую Еўропу. Войска беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і расейцаў разграміла пад Грунвальдам войска тэўтонскіх рыцараў. Гэта бітва стала адной з самых слаўных старонак нашага мінулага і вызначыла далейшы ход гісторыі на шматлікія стагоддзі.
Выстава «Шлях на Грунвальд» - гэта спроба рэстаўраваць тыя далёкія і вялікія падзеі праз фантазіі фотамастакоў.Крынiца: znyata.com
абмеркаваць на форуме zнята