Мадэлі: літаратары Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч і Анатоль Івашчанка.
Месца: Галерэя «Ў». г.Miнск, пр.Незалежнасьці, 37А«Канец словаў: home collection» - сэнсава лягічны, але эстэтычна адрозны працяг «вечнага» арт-календара «Канец словаў», што выйшаў ў чэрвені 2009 г. 30 паштовак з выявамі сучасных беларускіх літаратараў вырашаныя ў прынцыпова мінімалістычным стылі: чорна-белая эстэтыка, дакумэнтальная натуральнасьць целаў і іх частак, паўсядзённасьць як дэкарацыя. І (амаль) ніякіх словаў.Прэс-канфэрэнцыя*:
30 лістапада, 17.00
Галерэя «Ў»Удзел возьмуць: Дар’я Сітнікава і Максім Жбанкоў (аўтары праекту), Ігар Саўчанка (фатограф), мадэлі-удзельнікі праекту.Прэзэнтацыя праекта:
30 лістапада, 19.00
Галерэя «Ў»У праграме:
- літаратары ч/б - выдадзеныя і нявыдадзеныя фотапрынты Ігара Саўчанкі;
- целы і тэксты - Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч, Анатоль Івашчанка;
- гукі Пу - Сяргей Пукст акампануе несваім словам
- целы без тэкстаў - тэатр InZhest
- Зьміцер Вайцюшкевіч - толькі «мужчынскія» зонгі.Уваход вольны.Акцыя ладзіцца пры ўдзеле кампаніі «Будзьма!»На прэзентацыi:
Фота: Вольга ШукайлаКрынiца: znyata.comабмеркаваць на форуме zнята