«Гісторыя беларускай фатаграфіі» – прэзентацыя кнігі і адкрыццё выставы

Ідэя стварэння кнігі "Гісторыя беларускай фатаграфіі" спела з 1970-х гадоў. Упершыню ўдалося сабраць матэрыял, падключыць экспертаў і выдаць кнігу, якая ахоплівае перыяд з 1850-х да сённяшняга дня. Гэта полномасшатабное даследаванне, у якім беларускую фатаграфію прэпаруюць канцэптуальна праз інфраструктурных персон, вялікія і важныя падзеі, візуальны аналіз асобных фатаграфій, супольнасці і аб'яднанні. Галоўнай даследчай ідэй праекта стала ўключэнне выключаных імёнаў і падзей, а таксама разуменне, што сама фатаграфія заўсёды ўпісана ў шырокі гістарычны, сацыяльны, палітычны, ідэалагічны, эканамічны кантэкст.

Гісторыя беларускай фатаграфіі

 

Гісторыя беларускай фатаграфіі

 

Газета «Культура» абвесціла кнігу «абяцаннем года». Падобную кнігу фота супольнасць чакала больш за 40 гадоў.

З 25 студзеня па 2 лютага адбудзецца выстава "Гісторыя беларускай фатаграфіі. Backstage". Выстава паказвае закуліссе падрыхтоўкі кнігі і дэманструе некаторыя фатаграфіі і праекты, адкрытыя ў працэсе даследавання.


25 студзеня 2020, 18:30
ZAL#2 (Мінск, вул. Казлова, 3) 

прэзентацыя кнігі і адкрыццё выставы