Працуе: да 28 снежня 2013 года
Месца: галерэя «Універсітэт культуры» (г. Мiнск, Кастрычнiцкая плошча, 1)У адкрыцці таксама прымуць удзел Ягор Яворскі ды Іван Кілін з музычнага гурта «Hum flying bulletproof noodle» у нечаканым трыа з Наталляй Куніцкай (гурт «CloverClub»).Вольга Бубiч: «Фотапраект «20 жанчын» уяўляе сабой дваццаць партрэтаў жанчын і дзяўчын ва ўзросце ад 16 да 37 гадоў, якія жывуць у 13 розных краінах свету: ад Літвы да Гамбіі. З усімі імі мне давялося сустракацца і стасавацца сам-насам падчас маіх вандровак, кожная з іх – унікальная асоба, з уласным светапоглядам, са сваімі марамі і трывогамі». «У 2012 годзе я апынулася ў Афрыцы, дзе ў адзін золкі вечар больш за тры гадзіны на даху аднапавярховіка, у якім жыло некалькі вялікіх сямей, я гутарыла з 27-гадовай гамбійкай Нгуі. Проста так, пра жыццё, пра жанчын, пра тое, чаго яны хочуць, чаго ім не стае… Тэмы насамрэч апынуліся самымі рознымі: ад рэўнасці мужа да цяжкасцей у вядзенні гаспадаркі і немагчымасці вырвацца са сценаў дома, каб працягнуць навучанне. Ад кахання і абавязкаў – так, як іх разумеюць мужчыны і жанчыны – да значнасці смеху і жадання быць зразуметай. І ў гэтай шчырай размове з фактычна незнаёмым чалавекам, які жыве ў іншым канцы планеты, мяне раптам здзівіла… нашае падабенства! Менавіта тады я вырашыла звярнуцца з адным і тым жа пытаннем да ўсіх жанчын, чые твары засталіся ў мяне на фатаздымках пасля шматлікіх гадоў паездак і выпадковых сустрэч у розных краінах і на розных кантынентах. Прытрымліваючыся вечнага культурнага міфа пра значнасць набыцця «другой паловы», я прасіла кожную з іх апісаць, якімі характарыстыкамі мусіць валодаць чалавек, з якім яна хацела б правесці сваё жыцьцё. Вынік размоў ды перапісак – у праекце «20 жанчын»: 20 партрэтаў – 20 жаночых галасоў, якія шчыра і шчодра кажуць пра таго, каго яны прагнуць бачыць побач з сабой».Пра аўтара ВОЛЬГА БУБІЧ - фатограф, эсэіст, выкладчыца. Нарадзілася ды жыве ў Мінску. У 2002 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Больш за 10 гадоў працуе выкладчыкам англійскай мовы ў БДУ. Тэорыі і практыцы фотадзела навучалася на майстар-класах у Андрэя Дубініна (Беларусь), Аляксея Нікішына (Расія) ды Кладзін Дары (Францыя). Серыі і асобныя здымкі экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Арменіі, Італіі ды Нідэрландах.Фотапраект «Горад знутры», упершыню прадстаўлены сталічнай публіцы ў галерэі «Універсітэт культуры» у 2011 годзе, атрымаў 3 месцана міжнародным фестывалі ADNAK. Серыя «Alter locus» была ўганараваная адмысловым згадваннем у межах конкурса «Пастулат-2012». Фатаздымак «Сны Ганны» стаў фіналістам галерэі «Icon Prize» у конкурсе на афармленне вокладкі кнігі «Unfastened Heart» Лэйн фон Хертцэн. Сёння Вольга Бубіч актыўна працуе ў вобласці крытыкі ды аналітыкі сучаснай беларускай фатаграфіі, публікуючы артыкулі, рэцэнзіі на выставы і фотакнігі на фотапартале ZНЯТА, выступае куратаром фотавыставак, а таксама выкладае курс «Фатаграфія ў візуальным даследванні» у Беларускім дзяржаўным універсітэце.абмеркаваць на форуме zнята