Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу фотаздымкаў Віктара Седых «Успамін», якая пройдзе з 2 сакавіка па 2 красавіка ў Мінску.


Сярод клубаў і студый, якія актыўна заявілі пра сябе ў фатаграфіі Беларусі напрыканцы ХХ стагоддзя, заўважнаае месца займаў фотаклуб «Панарама». Адным з яго ўдзельніка быў і фатограф Віктар Седых. Віктар - уладальнік шматлікіх міжнародных прэмій і званняў ў галіне мастацкай фатаграфіі, у тым ліку «Залатога медаля FIAP». У 1999 годзе ён атрымаў ганаровае званне АFIAP - мастак Міжнароднай Федэрацыі Мастацкай фатаграфіі (FIAP). Скупы да пахвалы і нешматслоўны, Віктар ідзе сваёй дарогай у фатаграфіі. Аднак гэты шлях характэрны для фатографаў яго пакалення.
На выставе «Успамiн» прадстаўленыя аналагавыя фатаграфіі XX і XХI стагоддзяў, зробленыя ў розных месцах і ў розныя часы, сярод каторых і гарадская архітэктура, і жанравыя здымкі, і партрэтныя замалёўкі. Аб’ядноўвае ўсе працы толькі адно – успаміны. На гэтых фотаздымках – нататкі пра жыццё, летапіс сучаснасці, злоўленыя моманты. У гэтых здымках не толькі адлюстраванне погляда фатографа на жыццё, у іх - само жыццё. Жыццё Беларусі, яе гарадоў і іх жыхароў ва ўсіх яе праявах.За ўвесь час творчай дзейнасці Віктар прыняў удзел у шматлікіх міжнародных выставах:1988 - COLOUR BIENNALE (Англія)1999 - Trofeo GIPUZKOA.San Sebastian (Іспанія)
2000 - MILLENIUM. Kaposvar (Венгрыя)
2000 - Algarve Photo Salon (Партугалія)
2000 - OGOLNOPOLSKY KONKURS FOTOGRAFII. Trzcianka.
2001 - CIRCUIT THE BEST (Аўстрыя)
2001 - Algarve Photo Salon (Партугалія)
2001 - ART FOTOGRAFIKA (Румынія)
2001 - GRAN ТOUR DE LE COLLINE-CIRCUIT(Італія)
2001 - BIENNALE MONOCHROME (Бельгія)Адкрыццё: 2 сакавiка, 19.00
Выстава працуе да 2 красавiка 2016 года
Пляцоўка: прастора «Кніжная Шафа» (Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 9, уваход са двара)
Час працы выставы: панядзелак-патнiца 10.00 – 20.00, субота 11.00 – 18.00, нядзеля – выхадны
Уваход вольныВиктор Седых. Фотографический голод (интервью из цикла «Встречи с легендами»)абмеркаваць на форуме zнята


