![myUser['name']](/users/dubinin/userpic.jpg)
фото
фото
Фотограф, преподаватель, волонтер, администратор ZNYATA.
Фотограф, преподаватель, волонтер, администратор ZNYATA
“Чарнобыльская адысея” – даследванне прыцягальнасці тэрыторый, закрытых для наведвання, забароненых лакацый. Travel-фатаграфіі з вандроўкі па альтэрнатыўнай зоне адчужэння ЧАЭС. Мае здымкi на мабільны тэлефон з месцаў у якiх я нiколi не быў, таму што існуюць яны толькі як лакацыі кампутарных гульняў.
Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС
Дата ўтварэння: 4 мая 1986 года
Плошча: 2 600 км²
Часавы пояс UTC+2
Адміністрацыйны цэнтр — г. Чарнобыль
Шчыльнасць насельніцтва: 0 чал./км²
Даўжыня перыметра зоны па сушы 402,3 км, па вадзе – 36,9 км
Колькасць РАА ў зоне (без аб’екта “Сховішча”) – 2,8 млн. куб. м.
З прычыны радыяцыйнага ўздзеяння, выкліканага аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26.04.1986, значная частка забруджанай тэрыторыі была вызначана як “Зона адчужэння” і закрыта для наведвання. Прасторы, звязаныя з табу, страхам, некантраляваным узроўнем рызыкі, небяспекі, забароненыя зоны непазбежна праходзяць праз культурную, этычную, сацыяльна-палітычную і мастацкую трансфармацыю. Сярод мастацкіх твораў можна назваць больш за 80 кніг і больш за дзясятак камп’ютарных гульняў, у якіх месцам дзеяння з’яўляюцца Чарнобыльская АЭС, горад Прыпяць і абкружаючая іх Зона адчужэння.
За 35 год “Зона” ЧАЭС абрасла легендамі, а яе вобраз стаў значна рамантызаваным. На гэтую закрытую і ізаляваную тэрыторыю звярнула ўвагу індустрыя забаў. Цяпер выправіцца па аб’ектах у наваколлі ЧАЭС магчыма, замовіўшы тур на сайце або далучыўшыся да нелегальнай групы з правадніком-сталкерам. Гэта можна зрабіць і віртуальна: у гульнявой форме, без рызыкі, нават не выходзячы з дому.
Амаль усе забаўляльныя прадукты запазычваюць вобраз Зоны, прадстаўлены ў кінастужцы Андрэя Таркоўскага “Сталкер” і аповесці “Пікнік на абочыне” Аркадзя і Барыса Стругацкіх. Але калі герой Стругацкіх – гэта чалавек, які вырашае этычную праблему “адчужэння шчасця” (Ці магчыма быць шчаслівым за кошт іншых? Ці магчыма зрабіць шчаслівымі ўсіх адначасова?), а герой Таркоўскага сумяшчае адначасова сакральны і ўтылітарны вобраз правадніка, героямі сучасных расказаў становяцца часцей за ўсё людзі з крымінальным або ваенным мінулым, якія адправіліся ў Зону за нажывай у выглядзе артэфактаў.
“Чарнобыльская адысея” – даследванне прыцягальнасці тэрыторый, закрытых для наведвання, забароненых лакацый. Travel-фатаграфіі з вандроўкі па альтэрнатыўнай зоне адчужэння ЧАЭС. Мае здымкi на мабільны тэлефон з месцаў у якiх я нiколi не быў, таму што існуюць яны толькі як лакацыі кампутарных гульняў.
Андрей Дубинин: «У меня было такое состояние в середине осени, когда я хотел бросить снимать»
Публикации
14 апреля 2011 г.