Баннер

главная новости выставки «Вінтажы і вітражы» выстава фотапрац Уладзіміра Парфянка

«Вінтажы і вітражы» выстава фотапрац Уладзіміра Парфянка


Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» ў рамках фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску — 2018» пакажа наведвальнікам выстаўку фотапрац Уладзіміра Парфянка.

«Вінтажы і вітражы» выстава фотапрац Уладзіміра Парфянка.

Выстава пройдзе з 7 верасня па 6 кастрычніка.

«У год трыццацігоддзя гістарычнай па сваёй важнасці фотавыставы «Пачатак» у мінскім Доме кіно (цяпер – Чырвоны касцёл) мела б сэнс зарганізаваць вялікую рэтраспектыўную выставу новай беларускай фатаграфіі, аснову якой заклалі ў 1980-я маладыя аўтары з нефармальных фатаграфічных групаў і аб’яднанняў. Але гэткі праект патрабуе даволі шмат сур’ёзных інтэлектуальных і матэрыяльных высілкаў, да якіх наша фатаграфічная супольнасць пакуль не гатова. Таму ідэя персанальнай археалагічнай працы мне падалася цалкам рэальнай і здзяйсняльнай. І калі юбілей з моманту адкрыцця «Пачатку» нам не ўдаецца адсвяткаваць на ўсе сто, то нагода пра яго не забыць усё ж ёсць!

Гэтая невялікая і шмат у чым эклектычная выстава вінтажных фотапрац майго аўтарства з праектаў Persona non grata і Lucida momenta дасць гледачу магчымасць акунуцца ў разнастайнасць тэм, якія хвалявалі аўтараў таго часу. Вы адчуеце «перабудоўную» эстэтыку фатаграфіі 80–90-х гадоў мінулага стагоддзя і, магчыма, задумаецеся пра віражы творчых лёсаў аўтараў, якія пратоптвалі свае звілістыя сцежкі да вяршыняў прызнання беларускай фатаграфіі ў свеце».
Уладзімір Парфянок.

Чакаем вас па адрасе: пр-т. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, +375 29 645 20 55.
Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра. .
Кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 29 637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт: 12.00–18.00, cуб.: 12.00–18.00, нядз.:  выхадны.

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


«Вінтажы і вітражы» выстава фотапрац Уладзіміра Парфянка
 


поиск по сайту

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Вінтажы і вітражы» выстава фотапрац Уладзіміра Парфянка